Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 13 °C

“I ў гэтым горадзе чужым…”

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 3

58a2f389870f70.81851355

Міхась Стральцоў вядомы найперш як празаік, ён і пачынаў сваю творчасць з напісання прозы. Але сёння, паважаныя чытачы, я паспрабую вам нагадаць, а магчыма, і адкрыць вам Міхася Лявонавіча як выдатнага філасоф-скага паэта.



Cпачатку я нагадаю некалькі адметных штрыхоў з творчасці і біяграфіі вядомага беларуса. Найперш Міхась Стральцоў лічыцца выдатным празаікам і знаўцам побыту вёскі. Здаецца, гэта менавіта герой сённяшняга артыкула распачаў тэму адносін вёскі і горада. Будучы паэт таксама нарадзіўся ў вёсцы ў далёкім 1937 годзе, а бліжэй да 50-х гадоў ён перабіраецца ў горад, як і многія маладыя людзі яго пакалення, каб навучацца ва ўнівер-сітэце, а потым, як гэта часта бывае, і застацца працаваць ды жыць.

Канечне, урбанізацыя і ўзвядзенне прадпрыемстваў, — гэтыя фактары не маглі не спрыяць адтоку людзей з вёскі ў горад. Падаецца, што Міхась Лявонавіч адзін з першых разумее, што вёска прайграе гораду і пачынае паміраць. У сувязі з гэтым кніга “Сена на асфальце” з’яўляеца, з аднаго боку, спробай паяднаць і прымірыць горад і вёску, а з другога — яна, я думаю, з’яўляецца пэўным пачаткам скразной тэмы ў творчасці выдатнага празаіка і паэта, — тэмы вёскі. Аўтар у сваіх апавяданнях і аповесцях не проста апісвае сельскае жыццё, ён быццам хоча пазнаёміць гарадскога жыхара з яго асаблівасцямі і расказаць, як нялёгка вяскоўцу ўліцца ў гарад-скую стыхію.

Не магу сябе назваць даследчыкам творчасці Міхася Стральцова, але магу канстатаваць: прачытаў шмат яго твораў, і той, які я паспрабаваў перакласці, з’яўляецца адным з самых адметных і яскравых у паэта. Той сінтаксіс, які гучыць у вершы, вобразы, пачуцці і думкі, якія ўзнікаюць пры яго чытанні, — гэта для мяне не інакш, як неверагодны заклён, які пры чытанні ўводзіць цябе ў стан эмацыйнага ўзрушання і суперажывання лірычнаму герою.  Агульнавядома: калі твор прымусіў чытача настолькі глыбока і ўдумліва яго прачытаць, перажыць, — ён выканаў сваю мэту.

 

Пад шоргат кропель дажджавых

Ён з тэлефоннай будкі бачыў,

Як па галінах верхавых

Зялёны вецер пругка скача.

 

Ён наглядаў. Ён не спяшаў.

Нішто пагляд не абражала.

Як бы лячылася душа,

Яе як быццам суцяшала,

 

Што вецер згоды не пытаў —

Шалеў над горадам — і, ніцы,

Ужо на вулках шкуматаў

Плашчы, кашулі і спадніцы.

 

I ў гэтай будцы пад дажджом,

У нейкай роспачы вялікай,

Сябе за даўнім рубяжом

Убачыў ён — і не паклікаў.

 

He мог. А мо не захацеў.

He абазваўся нейкім знакам.

А той у дзіўнай віднаце

Ці то ўсміхаўся, ці то плакаў…

 

I ў гэтым горадзе чужым,

Які ягоным быў калісьці,

Ішлі інакшыя дажджы,

Іначай трапятала лісце.

Міхась СТРАЛЬЦОЎ.

 

 

Под шорох капель дождевых

Увидел он из таксофона —

Вдали по веткам верховым

Пружинит ветерок зеленый.

 

Он наблюдал. Он не спешил.

И взгляд ничто не оскорбляло.

Лечились раны у души,

Ее как будто утешало,

 

Что ветер и не вопрошал —

Дошел порывами до точки,

Уже на улице трепал

Ветровки, юбки и сорочки.

 

И в этой будке под дождем,

В большой печали и безликой

Себя за давним рубежом

Увидел он — и не окликнул.

 

Не мог. А может, не хотел.

Ни одного не подал знака.

А тот, кого он рассмотрел,

Смеялся, может, или плакал.

 

И в этом городе чужом,

Что раньше был ему знакомым,

Дождь стал теперь другим дождем,

Листва шумела по-другому.

Перевод Андрея КОЗЕЛА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!