Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 8 °C

“Радзіма мая дарагая, ты ў шчасці жаданым жыві…”

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 1

Пост опубликован: 05.07.2017

Па традыцыі, падчас святочнага шэсця  даніна павагі была аддадзена тым,  хто   вызваляў Нясвіж. Каля стэлы Вызвалення — кіраўніцтва горада і раёна, ваенныя,  прадстаўнікі раённай ветэранскай арганізацыі  і раённай арганізацыі БРСМ

Па традыцыі, падчас святочнага шэсця
даніна павагі была аддадзена тым,
хто вызваляў Нясвіж. Каля стэлы Вызвалення — кіраўніцтва горада і раёна, ваенныя, прадстаўнікі раённай ветэранскай арганізацыі
і раённай арганізацыі БРСМ

Раздзяліць свята з несвіжанамі прыбылі дэлегацыі  гарадоў-партнёраў: Аўцэ (Латвія), Бояркі (Украіна),  Гатчыны і Рэутава (Расійская Федэрацыя), Злотува,  Адалянува, Тарнува і Пулаваў (Польшча), Ісмаілы  (Азербайджан), Лайхінгена (Германія), Радвілішкіса (Літва).  Ад імя іх усіх да несвіжан і гасцей горада звярнулася  кіраўнік дэлегацыі горада Аўцэ Вія Кершус

Раздзяліць свята з несвіжанамі прыбылі дэлегацыі
гарадоў-партнёраў: Аўцэ (Латвія), Бояркі (Украіна),
Гатчыны і Рэутава (Расійская Федэрацыя), Злотува,
Адалянува, Тарнува і Пулаваў (Польшча), Ісмаілы
(Азербайджан), Лайхінгена (Германія), Радвілішкіса (Літва).
Ад імя іх усіх да несвіжан і гасцей горада звярнулася
кіраўнік дэлегацыі горада Аўцэ Вія Кершус

У нядзелю Нясвіж адзначыў Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь і Дзень горада. Акрамя несвіжан і кіраўніцтва горада і раёна, у свяце ўдзельнічалі пачэсныя госці — ганаровыя грамадзяне Нясвіжа і дэлегацыі гарадоў-партнёраў. Напярэдадні галоўнага свята беларускай дзяржаўнасці  — Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 73-й гадавіны вызвалення нашай краіны ад фашысцкіх захопнікаў — удзельнікі ўрачыстага мерапрыемства сабраліся на галоўнай плошчы горада, каб аддаць даніну павагі гэтым вялікім падзеям, якія сталі для нашай краіны сімвалам славы і памяці пра мінулае, гонару за яе сённяшні дзень і надзеі на будучыню.

Сёлетняе свята для несвіжан стала асабліва адметным — да яго было прымеркавана адкрыццё абноўленай гасцініцы “Нясвіж”, якая прырасла на два паверхі і набыла статус трохзоркавага гатэля.

Аб тым, як прайшло святкаванне ў Нясвіжы, — наш фотарэпартаж.

Святочнае шэсце рухаецца да Брацкай магілы загінуўшых воінаў і партызан у гарадскім парку

Святочнае шэсце рухаецца да Брацкай магілы загінуўшых воінаў і партызан у гарадскім парку

Для ўдзелу ва ўрачыстым мерапрыемстве  на Ратушнай плошчы сабраліся  прадстаўнікі працоўных калектываў горада

Для ўдзелу ва ўрачыстым мерапрыемстве
на Ратушнай плошчы сабраліся
прадстаўнікі працоўных калектываў горада

Нясвіж — калыска  сярэднявечнай культуры,  горад-легенда,  горад-помнік,  з якім звязаныя жыццё  і творчасць такіх выбітных гістарычных асоб,  як вялікі дзеяч беларускай культуры, асветнік  Сымон Будны, архітэктар  Ян Бернардоні,  гравёр Тамаш Макоўскі,  этнограф і паэт  Уладзіслаў Сыракомля,  народны пясняр Беларусі  Якуб Колас і,  вядома ж, славутага  роду Радзівілаў, у многім  дзякуючы якому наш горад стаў гістарычнай перлінай Беларусі.  У памяць аб гэтым гасцей свята віталі Мікалай Крыштаф Радзівіл  (Аляксей Абражэй) і яго жонка Яўфімія з роду Вішнявецкіх (Кацярына Каструбай)

(Заканчэнне — у наступным нумары “НН”).

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота наталлі ЕРМАШЭНКА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!