.Згодна з аператыўнымі данымі райсельгасхарчу, па стане на 8 жніўня ў раёне было ўбрана 9335,6 га збожжавых і зернебабовых, што складае 42,4 % ад неабходнага. У т.л. 65 % плошчы вызвалена ў ЗАТ “1 Мая”, 58 % — у ДСГУ “Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя”, 47 % — у ААТ “Юшавічы”.
.Найбольшай дзённай прыбаўкі за 7 жніўня дабіліся ААТ “Лань-Нясвіж” — 201 га, СВК “Агракамбінат Сноў” — 187 га, ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” — 136 га, ЗАТ “1 Мая” — 132 га. У цэлым па раёне за дзень было ўбрана 1464,8 га (6,7 %). Высокі паказчык прыбаўкі за 7 жніўня ў працэнтных адносінах — у доследнай навуковай станцыі (9,9 %), ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” (8,6 %), ААТ “17 Верасня” (8,5 %), СВК “Агракамбінат Сноў” і ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” (па 7,7 %).
.У раёне намалочана 55290,2 т збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць складае 59,2 ц/га. Самая высокая яна ў СВК “Агракамбінат Сноў” — 93,2 ц/га, ААТ “Новае жыццё” — 83 ц/га, ААТ “Грыцкевічы” — 73,1 ц/га, ААТ “17 Верасня” — 63,3 ц/га.
.За дзень усяго было намалочана 9304,2 тоны збожжа. У т.л. у “Снове” — 1783,3 т, у “Лань-Нясвіж” — 903,3 т, “Нясвіжскім райаграсэрвісе” — 879,4 т, “Новым жыцці” — 728,1 тоны.
.Па стане на раніцу 8 жніўня гаспадаркі прадалі дзяржаве 1888 тон харчовай пшаніцы (11,8 % ад плана). Найбольшую яе колькасць адправілі ААТ “17 Верасня” — 432,23 т, “Грыцкевічы” — 409,86 т, ДП “ЭБ “Свеклавічная” — 392,44 т. Здаюць яе таксама “Нясвіжскія Астроўкі”, “Юшавічы”, “Сейлавічы”, “Гарадзея”.
.Дзяржзаказ па піваварным ячмені выкананы на 68,12 %. Яго адвезена з гаспадарак 1158,1 тоны. ААТ “Гарадзея” са сваім планам па гэтай культуры справілася, здаўшы 701 тону зерня. 355,1 т здало “1 Мая”, 102 т — “Нясвіжскія Астроўкі”.
Вось гэта рапс!
Азімы рапс у СВК “Агракамбінат Сноў” займаў сёлета 595 гектараў. У суботу гаспадарка закончыла яго ўборку. З кожнага гектара снаўчане намалацілі па 54,7 цэнтнера алейнага насення. Працавала на рапсавым полі восем збожжаўборачных камбайнаў. За іх штурваламі — Сяргей Вайняк, Уладзімір Яфімчык, Сяргей Гаргун, Іван Касцюкевіч, Уладзімір Капытка, Іван Віжык, Ігар Праневіч, Павел Абрамовіч. Цяпер усе яны заняты на збожжавай ніве.
Такім чынам, уборка азімага рапсу ў раёне завершана на ўсёй плошчы ў 1494 гектары. Сярэдняя ўраджайнасць — 45,5 ц/га. Нагадаем, што летась яна была 35,1 ц/га.
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.
У тэму
.У нядзелю хлебаробы краіны выйшлі на намалот збожжа ў 2 мільёны тон. У панядзелак ён быў ужо 2,5 млн.
.Першым тысячнікам у Мінскай вобласці стаў экіпаж старшага камбайнера Аляксандра Кійко і камбайнера Ігара Кірдуна з ААТ “Рэчань” Любанскага раёна. На гэты рубеж яны выйшлі 1 жніўня.
.Першы ў свеце збожжаўборачны камбайн на газавым паліве выпушчаны ў ААТ “Гомсельмаш”. Цяпер экалагічная машына “gs4118K Палессе” праходзіць выпрабаванні ў полі.