Меню
ПОДПИСЫВАЙТЕСЬ!
Оперативные и актуальные новости Несвижа и района в нашем телеграм-канале

ВЫСТАВА ў “Скарбніцы”

Пост опубликован: 09.08.2017

У салоне-галерэі “Скарбніца” адкрылася выстава педагога Гарадзейскай дапаможнай школы-інтэрната Наталлі Чэкман “Пяшчота… Жаноцкасць… Зачараванне”, на якой прадстаўлены работы ў тэхніцы квілінга.

выставы

Яны ўяўляюць сабой кампазіцыі са скручанных у спіралькі доўгіх і вузкіх палосак паперы. На думку майстрыхі, каляровымі палоскамі паперы найлепшым чынам можна перадаць унутраны стан душы, настрой, уражанні, эмоцыі. Так з’явіліся работы, звязаныя з вобразам жанчыны, якія і прадстаўлены ў  “Скарбніцы”.

Выстава Наталлі Чэкман “Пяшчота… Жаноцкасць… Зачараванне” будзе дзейнічаць да канца жніўня.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!
Яндекс.Метрика