РЭСПУБЛІКАНСКІ ПЕДАГАГІЧНЫ САВЕТ

образование

Ён прайшоў у Мінску 23 — 24 жніўня. У першы дзень быў арганізаваны шэраг тэматычных секцый і «круглых сталоў». Спецыялісты абмеркавалі сучасныя падыходы да павышэння якасці дашкольнай адукацыі, уклад прафесійнай адукацыі ў інавацыйнае развіццё беларускай эканомікі, асноўныя напрамкі развіцця вышэйшай школы. Акрамя таго, у цэнтры ўвагі спецыялістаў аказаліся актуальныя аспекты сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы, развіццё інклюзіўнай адукацыі, падрыхтоўка педагагічных кадраў, прафілізацыя навучання і прафарыентацыя навучэнцаў, лічбавая трансфармацыя адукацыі і функцыянаванне «разумнай» школы.




У другі дзень на пленарным пасяджэнні выступіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Ён падкрэсліў, што ў ХХІ стагоддзі галоўнымі становяцца прарыўныя  тэхналогіі, новыя галіны, што ствараюць эканоміку ведаў.

БелТА.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!