Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 10 °C

Нізар Вахбе Языджы наведаў Нясвіж

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

сирия1

1 жніўня 2017 года ў Савеце Міністраў адбылася сустрэча намесніка прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Васіля Жарко з дэлегацыяй Міністэрства аховы здароўя Сірыйскай Арабскай Рэспублікі.

Удзельнікамі сустрэчы былі адзначаны сфарміраваныя дружалюбныя адносіны паміж нашымі краінамі, якія ў цяперашні час маюць значны патэнцыял для далейшага развіцця і росту.



Гэтым жа днём міністр аховы здароўя Сірыйскай Арабскай Рэспублікі Нізар Вахбе Языджы (крайні справа) наведаў завод па вытворчасці лекавых прэпаратаў з плазмы крыві чалавека  СП ТАА «Фармлэнд» у Нясвіжы, дзе правёў перамовы.

Старшыня Савета дырэктараў СП ТАА «Фармлэнд» Іван Лагавы (крайні злева) пазнаёміў высокага госця з вытворчасцю, дзе вырабляюць альбумін, імунаглабулін нармальны для ўнутрывеннага ўвядзення, фактар згортвання VIII і фактар згортвання IX. Дарэчы, ён зазначыў, што на сённяшні час прэпараты, якія будуць вырабляцца на прадпрыемстве па сістэме імпартазамяшчэння, дазволяць дзяржаве штогод эканоміць сур’ёзныя сродкі на іх закупцы за мяжой.

Дзмітрый ЯШЧАНКА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!