Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 9 °C

Першая запаведзь хлебароба — засыпаць збожжа ў засекі дзяржавы

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

У сераду, 2 жніўня, хлебаробы Нясвіжчыны прыступілі да продажу  дзяржаве збожжа новага ўраджаю. Распачало яго ААТ “Гарадзея”. Першую машыну з бурштынавай пшаніцай  даставіў на Гарадзейскае збожжапрыёмнае прадпрыемства вадзіцель адкрытага акцыянернага таварыства Вікенцій Гурын. Яго “МАЗ-555” змясціў 11 тон 480 кілаграмаў зерня. Першых здатчыкаў, па традыцыі, урачыста сустракалі духмяным караваем.



Начальнік філіяла “Гарадзейскае збожжапрыёмнае  прадпрыемства” УП “Барысаўскі камбінат  хлебапрадуктаў” ААТ “Мінскаблхлебапрадукт”  Пётр Агейка святочным караваем сустрэў  дырэктара ААТ “Гарадзея” Мікалая Салаўя

Начальнік філіяла “Гарадзейскае збожжапрыёмнае
прадпрыемства” УП “Барысаўскі камбінат
хлебапрадуктаў” ААТ “Мінскаблхлебапрадукт”
Пётр Агейка святочным караваем сустрэў
дырэктара ААТ “Гарадзея” Мікалая Салаўя

Першыя тоны збожжа новага ўраджаю даставіў на Гарадзейскае  збожжапрыёмнае прадпрыемства   вадзіцель ААТ “Гарадзея” Вікенцій Гурын. Вікенцій Яўгенавіч лічыць, што гэта місія — вельмі пачэсная і адказная

Першыя тоны збожжа новага ўраджаю даставіў на Гарадзейскае збожжапрыёмнае прадпрыемства вадзіцель ААТ “Гарадзея” Вікенцій Гурын. Вікенцій Яўгенавіч лічыць, што гэта місія — вельмі пачэсная
і адказная

У гэты дзень гарадзейцы адвезлі на збожжапрыёмнае прадпрыемства каля 40 тон пшаніцы харчовай.

— Пшаніца іх вельмі добрая, — расказаў “НН” начальнік збожжапрыёмнага прадпрыемства Пётр Агейка. — Па ўтрыманні клейкавіны (24 %) адносіцца да ІІІ класа. Высокая і “натура” (вага 1 літра зерня) — 810 грамаў пры стандарце 710  грамаў.

ААТ “Гарадзея” сёлета неабходна прадаць дзяржаве 3000 тон харчовай пшаніцы. Няма сумненняў, што хлебаробы  выканаюць заданне дастойна.

Дзяржзаказ на харчовую пшаніцу ІІІ класа па раёне — 16 тысяч тон. Іх для патрэб Барысаўскага камбіната  хлебапрадуктаў і  нарыхтоўвае  Гарадзейскае збожжапрыёмнае прадпрыемства. У сувязі з тым, што ў яго засеках яшчэ засталося 6400 тон мінулагодняга збожжа, 5 тысяч тон зерня новага ўраджаю адразу адправяць вагонамі ў Барысаў. Астатняе засыплюць  на захоўванне ў сябе. Для гэтага на прадпрыемстве ўсё падрыхтавалі своечасова — прыёмка гатоўнасці адбылася яшчэ 28 чэрвеня.

Дзяржзаказ на піваварны ячмень па раёне складае 1700 тон. Прызначаны ён для ААТ “Крыніца”. А здаваць зерне гаспадаркі будуць ААТ  “Белсолад”.

“НН”.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!