Меню
Курс $  3.26 | €  3.51 | ₽100  3.54 |
Погода 14 °C

У храме Кнігі

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 01.09.2017

Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка імя  Паўлюка Пранузы з’яўляецца сапраўдным храмам яе  вялікасці Кнігі. І колькі б ні спрачаліся сучаснікі, выцісне інтэрнэт друкаваныя выданні ці не, упэўнена: у кнігі  заўсёды будуць свае прыхільнікі. Гэта  людзі, якім хочацца іменна трымаць у руках папяровую кнігу, гартаць яе лісты, чытаць тэксты, не проста пераносячыся ў свет герояў, а “смакуючы” трапныя выразы,  запамінаючы яркія эпітэты, метафары, параўнанні.



Гэта няпростая праца — мець зносіны з кнігамі, адкрываць велізарны свет невядомага, непа-знанага.

Тое ж тычыцца і перыядычных выданняў — газет, часопісаў. У сілу прывычкі вельмі многія з задавальненнем чытаюць менавіта іх. А як жа: паняцце “свежая прэса” не сышло ў нябыт, пах друкарскай фарбы вабіць па-ранейшаму. І колькі новага і цікавага  можна даведацца  з кожнай газетнай паласы!

Паняцце “пісьменства” ў ХХІ стагоддзі ўспрымаецца  як само сабой зразумелае. А быў жа час, калі некаторыя людзі  не ўмелі чытаць і пісаць, калі беларуская мова была ў заняпадзе — у Заходняй Беларусі, якая адышла да Польшчы, польская мова стала афіцыйнай ва ўсіх дзяржаўных установах, органах самакіравання, школах, просьбы жыхароў аб адкрыцці  школ з навучаннем на беларускай мове  ўладамі адхіляліся… На шчасце, з часам усё памянялася. Сёння мы маем  дзве дзяржаўныя мовы — беларускую і рускую, на якіх вучымся, чытаем, пішам, размаўляем. Мы шануем памяць аб усіх слынных земляках, што ўнеслі велізарны ўклад у развіццё беларускага  пісьменства, кнігадрукавання, культуры.

_MG_9484

У адзін з жнівеньскіх дзён мы сфатаграфавалі ў раённай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы Юлію Ешманскую (на фота), студэнтку Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя Сахарава БДУ, будучага біёлага-аналітыка. У краязнаўчай зале бібліятэкі яна чытала факсімільныя выданні  “Житие Блаженной  Евфросиньи, игуменьи монастыря Вседержателя Святого Спаса  во граде Полоцке” и “Книжное наследие Франциска Скорины”. Кнігі знаходзяцца на выставе, прысвечанай 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!