У гэтым упэўнены дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства “Гарадзея” Мікалай Салавей. А майстэрства дапамагло аператыўна правесці жніво. Без збояў працавалі ўсе звенні ўборачнага канвеера.
Мікалай Аляксандравіч з задавальненнем называе імёны старшых камбайнераў: Андрэя Іванавіча Барана, які на “Лексіёне-580” убраў у гаспадарцы 293 гектары, намалаціў 1922,7 тоны збожжа; Георгія Міхайлавіча Ліхуту, які на “Лексі-ёне-480” намалаціў 1807,4 тоны збожжа, убраўшы амаль 280 гектараў нівы; Міхаіла Мікалаеві-ча Мураўёва, які на КЗС-1218 зжаў 256,7 га і намалаціў 1653,7 тоны зерня.
Першы год сёлета сеў за штурвал камбайна Валянцін Валянцінавіч Аляшкевіч. Ён наогул вадзіцель, але ўзнікла вытворчая неабходнасць — і належным чынам справіўся з новымі абавязкамі. Камбайну, які яму даручылі, ужо 18 гадоў. Але яны “знайшлі агульную мову”, спрацаваліся. І дэбют аказаўся ўдалым.
Стабільна кожны год працуюць на жніве вадзіцелі. І сёлета ў ліку лепшых чуем знаёмыя прозвішчы. Вікенцій Яўгенавіч Гурын на аўтамашыне МАЗ-5551 перавёз 1708,8 тоны. Слава Дзмітрыевіч Кобусь — 1594,8 т. Мікалай Васільевіч Долмат — 1542,8 тоны.
Заўсёды дастойна працуе звяно Івана Міхайлавіча Яцкевіча на дасушцы збожжа. Сёлета яно на КЗСВ-30 дапрацавала ў фізічнай вазе 10586,8 тоны.
— Гэтыя людзі дастойныя таго, каб пра іх гаварылі, каб іх узнагароджвалі, — кажа Мікалай Салавей.
Так, залог стабільнасці — добрасумленнасць, высокі прафесіяналізм, павага хлебаробаў да сваёй працы, да сваёй зямлі.
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.
Фота Анатоля БАСАВА.