Меню
Курс $  3.05 | €  3.52 | ₽100  3.8 |
Погода 12 °C

Напярэдадні зімова-стойлавага перыяду

Нясвіжскія навіны 8 лет назад 0 0

Пост опубликован: 27.09.2017

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Івана Крупко ў раёне прайшоў выязны семінар на тэму “Вынікі работы галіны жывёлагадоўлі за 8  месяцаў 2017 года. Пытанні падрыхтоўкі да зімоўкі, навядзенне парадку, будаўніцтва і рэканструкцыя ферм”. На яго былі запрошаны  кіраўнікі гаспадарак, іх намеснікі па жывёлагадоўлі, галоўныя  заатэхнікі і галоўныя  ветэрынарныя ўрачы сельгаспрадпрыемстваў, кіраўніцтва і спецыялісты  райсельгасхарчу, племстанцыі і райветстанцыі.



Перад прысутнымі на пленарным пасяджэнні выступіла начальнік аддзела селекцыі і генетыкі сельскагаспадарчых жывёлін РУСП “Мінскае племпрадпрыемства” Вольга Саянава. Яна гаварыла  аб племянной справе, вядзенні аўтаматызаванага племяннога ўліку і кантролі якасці малака (методыцы адбору проб,  правілах запаўнення суправаджальных дакументаў і інтэрпрэтацыі вынікаў). Кандыдат сельскагаспадарчых навук Аляксандр Лапатко асвятліў тэму “Адкорм быкоў з выкарыстаннем жамерын. Састаў кармасумесей для кароў дойнага статка”. Намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама  Людміла Мядзведзева асвятліла  пытанне аб расходаванні грашовых сродкаў за 7 месяцаў 2017 года, дэбіторскай і крэдыторскай запазычанасці ў ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”. А начальнік дзяржаўнай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін па Нясвіжскім раёне Наталля Ржэуская — аб правядзенні мерапрыемстваў па ахове раслін у ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі”. Эканамічныя паказчыкі работы жывёлагадоўчай  галіны  раёна за 7 месяцаў прывяла намеснік начальніка  райсельгасхарчу Ірына Ксяневіч.

Удзельнікі семінара наведалі МТФ “Карцэвічы” ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”, дзе пабудавана  новая даільная зала з даільнай устаноўкай “Паралель” 2х20 фірмы “Вестфалія”, рэканструяваны стары кароўнік, вядзецца рэканструкцыя наступнага кароўніка і будуецца яшчэ адзін. Тлумачэнні па аб’екце даваў дырэктар ад-крытага акцыянернага таварыства Юрый Скрыба.

Наступным прыпынкам стала МТФ “Аношкі” ААТ “Новае жыццё”. Тут пабудавалі новы кароўнік і рэканструявалі стары пад прафілакторый для ўтрымання  цялят, радзільнае аддзяленне і ўтрыманне сухастойных  кароў другога перыяду. Тлумачэнні даваў дырэктар сельгас-прадпрыемства Андрэй Ратомскі. Дарэчы, “Новае  жыццё” першым у раёне завяршыла аб’ект бягучага года з прадастаўленнем акта  ўводу яго ў эксплуатацыю.

Як паведаміў “НН” начальнік аддзела па арганізацыі і пера-працоўцы прадукцыі жывёлагадоўлі райсельгасхарчу Станіслаў Капытка, сёлета ў раёне плануецца ўвесці  на жывёлагадоўчых фермах 14  новых аб’ектаў. Акрамя  таго, 7 аб’ектаў — пераходныя на наступны год. Таксама  неабходна было пабудаваць  19 сіласна-сянажных траншэй, з іх 16 уведзена ў эксплуатацыю.

На МТФ “Супрунавічы” ААТ “Грыцкевічы” былі абмеркаваны пытанні якасці кармоў. Работнікі ветэрынарнай службы раёна адабралі ва ўсіх гаспадарках пробы кармасумесей, якія былі выстаўлены перад удзельнікамі семінара. А галоўны заатэхнік СВК  “Агракамбінат Сноў” Мікалай Чарнеўскі, як вопытны спецыяліст, даў ацэнку ўсім пробам па знешнім выглядзе і паху. Так, кармасумесь павінна мець вільготнасць 50 — 55 %, даўжыня рэзкі масы для сенажу — 5 сантыметраў, для сіласу — 2-2,5 см, край павінен быць рэзаным, а не рваным — тады корм лепей засвойваецца (рваны край бывае, калі нажы ў кормаўборачным камбайне тупыя). А пах якасная кармасумесь павінна мець хлебны. Усе кіраўнікі і спецыялісты ўбачылі, на якім узроўні пытанне якасці кармоў знаходзіцца ў іх гаспадарках. Трэба сказаць, што ўсім параметрам адпавядаюць кармы, нарыхтаваныя ў СВК “Агракамбінат Сноў”, ААТ “Новае жыццё” і ААТ “Грыцкевічы”. Прысутныя таксама па-глядзелі тэхналогію закладкі кукурузнага сіласу ў “Грыцкевічах”, якасць здрабнення масы, трамбоўкі.

Галоўны аграном сельгас-прадпрыемства Іван Валетаў прадэманстраваў пачаткі кукурузы розных сартоў, якія яны высяваюць, даў параўнальную ацэнку ступені паспявання. 80 % плошчы пад кукурузу на сілас засяваецца ў гаспадарцы насеннем фірмы КВС. Яны маюць розныя тэрміны паспявання, што вельмі зручна для паступовай, раўнамернай  закладкі сіласу. Так, пачынаюць уборку з ранняга сорту “матэус”, які мае паказчык тэрміну паспявання ФАО-190. Затым ідуць сарты “рыкардзініа”, “фабрэгас”, “ранальдзініа”. І ў рэшце рэшт — сорт “амамонтэ” з ФАО-240. 20 % плошчы займае расійскі сорт “раднік” з ФАО-190.

На зерне вырошчваюць кукурузу  сартоў “радрыгес” і “камтэтэнт” фірмы КВС.

У гэтыя дні ў гаспадарцы  актыўна вядзецца ўборка кукурузы і закладка яе на сілас. Тэхналогія строга захоўваецца, і няма сумненняў: жывёла зімой атрымае смачны і спажыўны корм, што станоўча адаб’ецца на яе прадуктыўнасці.

А ў пачатку кастрычніка пачнецца ўборка кукурузы на зерне.

Удзельнікі семінара пагля-дзелі, як на ферме “Супрунавічы” ўтрымліваюцца ў прафілакторыі цяляты, а галоўны  ветэрынарны ўрач гаспадаркі Дзяніс Сергіеня расказаў пра тэхналогію ўтрымання маладняку буйной рагатай жывёлы, прышчэпкі цялятам да 2-месячнага ўзросту.

Падобныя семінары з’яўляюцца добрай вучобай, адным са шляхоў пераймання перадавога вопыту. І новыя веды даюць на практыцы добры плён. Гэта бачна па выніках работы.

Як жа спрацавалі жывёлаводы Нясвіжчыны за 8 месяцаў бягучага года?

Валавая вытворчасць малака дасягнула 89150,5 тоны. Тэмп росту да адпаведнага ўзроўню мінулага года склаў 104,5 %. Значна большы ён у ААТ “Грыцкевічы” — 113 %, ААТ “Новае жыццё” — 111,8 %, ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” — 109,4 %, ЗАТ “1 Мая” — 107,8 %. У жніўні  тэмп росту вытворчасці малака па раёне — 104,8 %, у т.л. у ААТ “Лань-Нясвіж” — 119,1 %.

На адну фуражную карову надоена ў сярэднім  5217 кг малака (+162 кг). Самая высокая  прадуктыўнасць жывёлы ў СВК  “Агракамбінат Сноў” — 6847 кг, ААТ “Грыцкевічы” (5772 кг), ААТ “Новае жыццё” (5754 кг), ААТ “Гарадзея” (5653 кг).  Найбольшую прыбаўку ў параўнанні з леташнім далі “Грыцкевічы” (+562 кг), “Новае жыццё” (+532 кг), ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” (+344 кг), ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” (+282 кг).

Валавой прывагі буйной рагатай жывёлы на вырошчванні і адкорме па раёне  атрымана 9257,1 тоны. Прыбаўка да леташняга  ўзроўню невялікая (+4,6 т). У т.л. “Агракамбінат Сноў” прыбавіў 115,4 т, “Агракамбінат Нясвіжскі” — 66,8 т, “Гарадзея” — 54,5 т. А вось тэмп росту выглядае наступным чынам: 136 % — “Нясвіжскі”, 107,6 % — “Сейлавічы”, 105,7 % — “Юшавічы”, 104,8 % — “Сноў”, 103,7 % — “Гарадзея”. У жніўні ён асабліва падняўся ў ААТ “Лань-Нясвіж” (112,5 %), “Грыцкевічах” (111,7 %).

Сярэднясутачная прывага  на вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы дасягнула 789 г (+4 г).  914 г яна ў “Снове”, 882 г — у “Гарадзеі”, 881 г — у Нясвіжскай сортавыпрабавальнай станцыі, 860 г — у “Новым жыцці”, 837 г — у “Нясвіжскім”. Найбольшую прыбаўку з пачатку года ў параўнанні з леташнім атрымалі “Агракамбінат Нясвіжскі” (+99 г) і “Нясвіжскі  райаграсэрвіс” (+44 г).

Вялікая ўвага надаецца ўтрыманню рамонтных цялушак. Сярэднясутачная прывага  кожнай у сярэднім склала 736 г (+20 г). У т.л. 810 г — у “Гарадзеі”, 792 г — у “Новым жыцці”, 790 г — у “Нясвіжскіх Астроўках”. Найбольшай прыбаўкі ў прывазе дабіліся  “Нясвіжскі райаграсэрвіс” (+100 г), “Агракамбінат Нясвіжскі” (+81 г), “Сейлавічы” (+54 г), “Новае жыццё” (+35 г), “Агракамбінат Сноў” (+21 г).

Валавая прывага свіней  на вырошчванні і адкорме дасягнула 10068,4 т (+85,4 т). Найбольшы тэмп росту — у “Сейлавічах” (114,9 %) і “Новым  жыцці” (113,6 %). 714 грамаў — такой стала сярэднясутачная прывага свіней у сту-дзені — жніўні 2017 года. Вырасла яна на 9 грамаў. На свінагадоўчым  комплексе ў “Снове” яе давялі  да 803 грамаў (+35 г).

Вытворчасць (вырошчванне) жывёлы і птушкі  па раёне склала 27858,5 т (97,7 % да леташняга паказчыка).  Пры гэтым прыбавілі: “Сейлавічы” — на 90,5 т, “Лань-Нясвіж” — на 78,2 т, “Нясвіжскі” — на 68,7 т, “Новае жыццё” — на 57,4 тоны.

Да завяршэння падыходзіць трэці квартал. У жывёлагадоўлі  пачынаецца адказны зімова-стойлавы перыяд. Завяршыць своечасова падрыхтоўку да яго па ўсіх накірунках — такая задача  стаіць перад працаўнікамі галіны, спецыялістамі і кіраўнікамі гаспадарак. Трэба закончыць пабелку і дэзінфекцыю ўсіх жывёлагадоўчых памяшканняў. Навесці ў іх і на тэрыторыях належны парадак. Назапасіць дастатковую  колькасць высакаякаснага корму. Гэтыя і іншыя патрабаванні былі пастаўлены падчас  выязнога семінара.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!