Меню
Курс $  3.27 | €  3.51 | ₽100  3.58 |
Погода 6 °C

Душа мая

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 1

Пост опубликован: 29.09.2017

Душа мая, ты — кволае зярнятка.

Трымціш на сонцы,

рвешся ў небасхіл…

Ці прарасцеш, ці будзеш,

як зярнятка,

Пакорнай Богу і ці хопіць сіл?

 

«А сіл няма», — шапчу сабе

ў знямозе.

Даруй мне, Божухна,

грахі мае, даруй.

Шчаслівы,  светлы шлях адкрый

мне, на дарозе

У пошуках Цябе мяне ўмацуй!

 



Бо без Цябе я толькі марна гіну.

Імклівы час бяжыць мне наўздагон.

Не адсячы мяне, бясплодную галіну,

Не кінь у вогнішча, не зрыні вон.

 

Забыліся тваё увешчаванне:

«Вы без Мяне стварыць

не зможаце нічога».

Прымі ж, Уладыка, наша пакаянне

З надзеяй на Цябе,

Усялітаснага Бога.

 

Ты — мір, Любоў,

Ты — цішыня і радасць.

Ты — Свет, што льецца

ў сэрца з вышыні.

Ты — Сонца незгасальнае,

Ты — вечнасць

Ў сяленні райскія,

адвечныя прымі!

 

Там, за парогам Вечнасці

бясконцай

Чакаеш ты спаведнікаў Сваіх.

Усіх ты прымеш:

У цябе няма чужых.

 

Спытаеш нас: «А ці любілі вы

Бацькоў, дзяцей,

бяздомных і калек?

І што вы добрага зрабілі

За ўвесь пражыты вамі век?»

 

Адчуўшы вінаватасць,

пашкадуем,

Што мала шчыравалі

для людзей.

Да вечнасці сябе ці падрыхтуем?

Ці будзе чыстаю душа,

як у дзяцей?

 

Спяшайся, чалавек,

тварыць дабро.

Нясі любоў, спагаду,

шчасце людзям.

Каб Цар Нябесны,

ўбачыўшы яго,

Сказаў: «Мы разам назаўжды

з табою будзем!»

 

І радасці ўсяленскай

несць канца:

Лікуе ўвесь сусвет, уся прырода.

Душа мая, услаў свайго Тварца,

Услаўце Бога ўсе народы!

                 Галіна МАКАЎЧЫК.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!