Меню
Курс $  3.25 | €  3.52 | ₽100  3.55 |
Погода 11 °C

Палявыя работы

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 29.09.2017

Сяўба азімых. Па стане на 28 верасня, згодна з аператыўнай інфармацыяй райсельгасхарчу, у раёне пасеяна  11543 га азімых збожжавых культур (79 %). З планавымі заданнямі  ўжо справіліся СВК “Агракамбінат Сноў” (пасеяна 2066 га), ААТ  “Новае жыццё” (1050 га), Нясвіжская  сортавыпрабавальная станцыя (110 га), доследная навуковая станцыя па цукровых бураках (198 га).

 

Кукуруза. Кукуруза ўбрана з плошчы 2579 га (23 %). У т.л. 2549,2 га — на сілас і корм. Сярэдняя ўраджайнасць масы — 430,8 ц/га. 550 ц/га яна  — у ААТ “Грыцкевічы”, 537 ц/га — у ААТ  “Новае жыццё”, 528 ц/га — у ААТ  “Сейлавічы”.



Пробны выхад быў зроблены і на ўборку яе на зерне. У СВК “Агракамбінат Сноў”  абмалацілі 17 га, у ААТ “Новае жыццё” — 13 га.

 

Цукровыя буракі. Салодкі корань выкапаны на  1969 га (36 %). Па 51 % сваёй плошчы вызвалілі ў ААТ “17 Верасня” і ЗАТ “1 Мая”, 46 % — у ААТ “Новае жыццё”, 44 % — у ААТ “Гарадзея”.

27 верасня  раён пераступіў 100-тысячны рубеж валавога збору карэння. Яго накапана 102830,5 т. Сярэдняя ўраджайнасць — 522,2 ц/га. Самая  высокая — у “Снове” (631 ц/га), “Новым  жыцці” (599 ц/га), “Сейлавічах” (581 ц/га).

На Гарадзейскі цукровы камбінат адпраўлена 94455,2 тоны  буракоў у фізічнай вазе. Каля 12 тысяч тон здало “17 Верасня”, больш за 11 тысяч — “Новае жыццё”. Павялічваецца пакрысе цукрыстасць каранёў. Па раёне яна стала 16,05 %, а ў ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” — 16,3 %.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!