Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 14 °C

Беларускія выдаўцы на Пекінскай выставе

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Па традыцыі беларускія кнігавыдаўцы прынялі ўдзел у Пекінскай міжнароднай кніжнай выставе, якая праходзіла ў сталіцы КНР з 23 па 27 жніўня.

Значнае месца на беларускім стэндзе займалі кнігі, выхад у свет якіх быў прымеркаваны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

— Мы палюбілі беларускую кнігу, — дзеліцца ўражаннямі ад выставы спадарыня Чжан Хуэйцынь, прафесар, доктар філалагічных навук. — У нашым 2-м Пекінскім дзяржаўным універсітэце замежных моў працуе цэнтр беларускай культуры. За апошні час, дзякуючы Міністэрству інфармацыі Беларусі, мы са-бралі сапраўдную беларускую бібліятэку. Невыпадкова нашы магістранты і ас-піранты падрыхтавалі кнігу пра беларускую літаратуру, дзе ёсць нарысы і пра Скарыну, і пра Купалу, пра Коласа, Максіма Багдановіча, Святлану Алексіевіч.



На выставе гучаў і верш Францыска Скарыны ў перакладзе на кітайскую мову. Гэты пераклад для кнігі “Францыск Скарына на мовах народаў свету” ажыццявіў вядомы кітайскі перакладчык Гаа Ман.

Беларускія выдавецтвы “Пачатковая школа”, “Адукацыя і выхаванне”, Выдавецкі дом “Звязда” прадставілі на выставе нямала кніжных навінак адукацыйнай, асветніцкай літаратуры.

Кастусь ЛАДУЦЬКА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!