Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 12 °C

Ушанавалі багаты сноўскі каравай

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Будзе песня, будзе слава,

Дый пашана не міне,

Калі родная дзяржава

Будзе з хлебам на стале!

 

Шырока і ўрачыста адзначылі ў мінулую суботу ў СВК “Агракамбінат Сноў” свята  “Дажынкі-2017”. Было сказана шмат добрых і цёплых слоў, уручана шмат узнагарод і прэмій. Прыгожа ліліся песні, якія  праслаўляюць Радзіму, беларускую зямлю, духмяны хлебны каравай, нястомныя рукі працаўнікоў.



Сноўская зямля аддзякавала хлебаробам за ўсе старанні. З 2415 гектараў збожжавых намалочана  23272,7 тоны зерня. Кожны гектар даў па 96,4 цэнтнера — гэта самы высокі паказчык у раёне, і адзін з лепшых — у вобласці і рэспубліцы.

Акрамя таго, яшчэ 4964 тоны збожжа было сабрана на землях, што агракамбінат арандуе  ў Клецкім раёне. У выніку валавы збор дасягнуў больш за 28 тысяч тон.

На свяце  падвялі вынікі не толькі жніва, а ўсіх важнейшых палявых сельгасработ.

Сёння наш фотарэпартаж — пра “Дажынкі”  ў аграгарадку Сноў.

Духмяныя хлебныя караваі прымаюць ганаровыя госці  свята — старшыня Нясвіжскага  райвыканкама Іван Крупко і яго першы намеснік, старшыня райсельгасхарчу Анатоль Драгавец

Духмяныя хлебныя караваі прымаюць ганаровыя госці свята — старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко і яго першы намеснік, старшыня райсельгасхарчу Анатоль Драгавец

Кіраўнік раёна Іван Крупко ўручае Падзяку старшыні Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта  галоўнаму аграному  СВК  “Агракамбінат Сноў” Аляксандру  Шаманаву

Кіраўнік раёна Іван Крупко ўручае Падзяку старшыні Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта галоўнаму аграному
СВК “Агракамбінат Сноў” Аляксандру Шаманаву

Старшы камбайнер  Сяргей  Вайняк заняў 1 месца  ў гаспадарцы   і  ўзнагароджаны  Ганаровай граматай праўлення і прафкама СВК “Агракамбінат Сноў”

Старшы камбайнер
Сяргей Вайняк заняў 1 месца ў гаспадарцы і ўзнагароджаны Ганаровай граматай праўлення і прафкама СВК “Агракамбінат Сноў”

Член Савета Рэспублікі  старшыня СВК “Агракамбінат  Сноў” Мікалай Радаман  уручае прэмію механізатару  Уладзіміру  Кастоўскаму,  які шчыра працаваў  на сяўбе кукурузы  і прэсаванні саломы

Член Савета Рэспублікі старшыня СВК “Агракамбінат Сноў” Мікалай Радаман уручае прэмію механізатару Уладзіміру
Кастоўскаму, які шчыра працаваў на сяўбе кукурузы
і прэсаванні саломы

Старшы камбайнер  Іван Касцюкевіч заняў 1 месца ў гаспадарцы сярод   камбайнераў 2-й групы  і ўзнагароджаны  Ганаровай граматай праўлення  і прафкама  СВК  “Агракамбінат Сноў”

Старшы камбайнер
Іван Касцюкевіч заняў 1 месца ў гаспадарцы сярод
камбайнераў 2-й групы
і ўзнагароджаны Ганаровай граматай праўлення
і прафкама
СВК “Агракамбінат Сноў”

Андрэй Чурак (на фота)  прыйшоў у СВК  “Агракамбінат Сноў”  тры гады назад,  адслужыўшы  ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.  Яму даверылі працу  на аўтамашыне. І малады  вадзіцель стараўся і стараецца  ўсе заданні выконваць  добрасумленна. Сёлета  на аўтамашыне МАЗ-6501  перавёз ад камбайнаў 3316 тон збожжа, заняў першае месца сярод маладых вадзіцеляў гаспадаркі і другое —  сярод усіх сваіх калег,  што былі заняты на адвозцы зерня. Ён атрымаў на свяце  дажынак Падзячнае пісьмо старшыні  Нясвіжскага  райвыканкама і Ганаровую  грамату праўлення  і прафкама сельгаспрадпрыемства. Падзячнае пісьмо старшыні Нясвіжскага  райвыканкама было ўручана таксама  старшаму камбайнеру  Уладзіміру Яфімчыку

Андрэй Чурак (на фота)
прыйшоў у СВК “Агракамбінат Сноў” тры гады назад,
адслужыўшы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.
Яму даверылі працу
на аўтамашыне. І малады
вадзіцель стараўся і стараецца ўсе заданні выконваць
добрасумленна. Сёлета
на аўтамашыне МАЗ-6501
перавёз ад камбайнаў 3316 тон збожжа, заняў першае месца сярод маладых вадзіцеляў гаспадаркі і другое —
сярод усіх сваіх калег,
што былі заняты на адвозцы зерня. Ён атрымаў на свяце
дажынак Падзячнае пісьмо старшыні Нясвіжскага
райвыканкама і Ганаровую
грамату праўлення і прафкама сельгаспрадпрыемства.
Падзячнае пісьмо старшыні Нясвіжскага райвыканкама было ўручана таксама
старшаму камбайнеру
Уладзіміру Яфімчыку

Старшы камбайнер  Сяргей Гаргун прэміраваны  кіраўніцтвам гаспадаркі  за добрасумленную працу

Старшы камбайнер
Сяргей Гаргун прэміраваны кіраўніцтвам гаспадаркі
за добрасумленную працу

DSCN1289

На “Дажынках” было шматлюдна. Святкавалі і дарослыя, і дзеці

На “Дажынках” было шматлюдна. Святкавалі і дарослыя, і дзеці

Мікалай Радаман уручае прэмію Валянціне Пагуда,  загадчыку склада ў Друцкаўшчызне

Мікалай Радаман уручае прэмію Валянціне Пагуда,
загадчыку склада ў Друцкаўшчызне

Аператар  збожжавай сушылкі  Сяргей Якавец   узнагароджаны  Ганаровай граматай  праўлення і прафкама  сельгаспрадпрыемства.  У складзе звяна  з двух чалавек  ён прасушыў на   S-628 13151 тону збожжа

Аператар
збожжавай сушылкі
Сяргей Якавец
узнагароджаны
Ганаровай граматай
праўлення і прафкама
сельгаспрадпрыемства.
У складзе звяна
з двух чалавек
ён прасушыў на
S-628 13151 тону збожжа

Слесары  Сяргей Якубовіч  і Андрэй  Гацко,  механізатар   Раман Рудніцкі  атрымалі  на свяце  прэмію  сельгаспрадпрыемства.  Яны выбралі працу ў сельскай гаспадарцы і ніколькі  не шкадуюць аб гэтым

Слесары
Сяргей Якубовіч
і Андрэй Гацко,
механізатар
Раман Рудніцкі
атрымалі
на свяце прэмію
сельгаспрадпрыемства.
Яны выбралі працу ў сельскай гаспадарцы і ніколькі
не шкадуюць аб гэтым

Вось яны,  працаўнікі сноўскіх палёў:  добрасумленныя,  кампетэнтныя, майстры  сваёй  справы

Вось яны, працаўнікі сноўскіх палёў: добрасумленныя, кампетэнтныя, майстры сваёй справы

DSCN1169

Пераможцам жніва-2017, усім хлебаробам Сноўшчыны, гасцям “Дажынак” падарылі свае выступленні аматары сцэны — прадстаўнікі творчых калектываў Сноўскага сельскага цэнтра культуры, а таксама сталічныя артысты

DSCN1174

Дзмітрый ЯШЧАНКА.

 

 

 

 

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!