Меню
Курс $  3.27 | €  3.55 | ₽100  3.68 |
Погода 22 °C

На палях раёна

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 18.10.2017

4

Па стане на 17 кастрычніка, згодна з аператыўнай інфармацыяй райсельгасхарчу, у раёне цукровыя буракі ўбраны на плошчы 3615 га (67 % ад неабходнага). 16 кастрычніка ААТ “Гарадзея” першым справілася з уборкай  — у гэты дзень былі выкапаны карані на апошніх 16 гектарах. 85 % плошчы вызвалена ў ЗАТ “1 Мая”, па 72 % — у ААТ “Лань-Нясвіж” і доследнай навуковай станцыі па цукровых бураках,  71 % — у ААТ “Новае жыццё”.  Дзённая прыбаўка за 16 кастрычніка склала па раёне 147 га, у т.л. 32 га — у СВК “Агракамбінат Сноў”, 15 га — у ААТ “Грыцкевічы”. Усяго накапана 199778 тон каранёў. Сярэдні выхад іх з гектара склаў 552,6 тоны. На Гарадзейскі цукровы камбінат гаспадаркі раёна адправілі ў фізічнай вазе 168253,6 тоны буракоў. У т.л.: “Гарадзея” — 20334 т, “Новае жыццё” — 18746,9 т, “Сноў” — 16285,3 т.



Кукуруза ў гаспадарках раёна ўбрана на плошчы 5853,7 гектара (51 %). 82 %  убрана ў “Гарадзеі”, па 73 % — у  “Грыцкевічах” і  “Агракам-бінаце Нясвіжскі”. У тым ліку на корм і сілас кукуруза зжата на плошчы 5403,2 га. Сярэдняя ўраджайнасць масы складае 429 ц/га. У “Сейлавічах” — 560, у Нясвіжскай сортавыпрабавальнай станцыі — 541 ц/га.

Кукурузы на зерне абмалочана 450,5 га. З іх 191 га — у “Снове”, 94 га — у “Новым жыцці”, 78 га — у   “1 Мая”. Сярэдняя ўраджайнасць зерня кукурузы па раёне — 126              ц/га. Вышэй яна ў “Нясвіжскіх Астроўках” — 182 ц/га, у “Нясвіжскім райаграсэрвісе” — 162, у “Снове” — 150.

Па стане на 17 кастрычніка ў раёне нарыхтавана на 1 умоўную галаву жывёлы па 22,45 ц кармавых адзінак. 34,9 ц назапасілі ў ААТ “Лань-Нясвіж”, 29,26 ц — у ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”. ААТ “Грыцкевічы” выканала даведзенае заданне па гэтым паказчыку, назапасіўшы па 28,07 ц к.адз. на  1 умоўную галаву жывёлы.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!