Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 12 °C

І добрыя словы, і ўсмешкі…

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

копытко

Няма на свеце даражэй за цябе, матуля!

Так, як маці, на свеце ніхто не ўмее

За дзяцей хвалявацца і перажываць…



Гэтыя словы прагучалі на свяце, якое было прысвечана Дню маці ў Ліпскім дзіцячым са-дзе, якое прайшло асабліва прыгожа.

Падчас правядзення мерапрыемства выхаванцы дарылі сваім матулям не толькі добрыя словы і ўсмешкі, але мноства падарункаў, зробленых сваімі рукамі, і спецыяльна падрыхтаваныя канцэртныя нумары.

Матулі з вялікай радасцю прымалі ўдзел у конкурсах, гульнях, атрымалі зарад бадзёрасці і станоўчых эмоцый.

Ужо стала традыцыйным уключаць у мерапрыемствы элементы экспромту, дзе дарослыя прымаюць актыўны ўдзел. Вось і на нашым свяце быў такі момант — “Танец маленькіх качанят”. Ён не толькі дадаў разыначку мерапрыемству, але і падняў усім настрой ад сумеснай дзейнасці.

А ў завяршэнне свята ўсе частаваліся салодкімі прысмакамі.

Развітваліся мамы з асаблівым пачуццём — адухоўленасці і лёгкасці.

Яніна КАПЫТКА,

выхавацель дашкольнай адукацыі дзяржаўнай установы адукацыі “Ліпскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!