Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 13 °C

Пасадка дрэў і кустарнікаў будзе працягнута

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Нясвіжскі раён прыняў актыўны  удзел у мерапрыемствах, якія праводзяцца ў рамках абласнога месячніка па добраўпарадкаванні, азеляненні і навядзенні парадку на зямлі. 

dav

Ляснічы Нясвіжскага доследнага лясніцтва Віктар Бабко і начальнік Нясвіжскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Юрый Грынкевіч высаджваюць кусты фарзіцыі



Супрацоўнікі  Нясвіжскага доследнага лясніцтва  ДЛГУ «Клецкі  лясгас» выгружаюць  саджанцы  з аўтамабіля

Супрацоўнікі Нясвіжскага доследнага лясніцтва ДЛГУ «Клецкі лясгас» выгружаюць саджанцы з аўтамабіля

Ідзе пасадка

Ідзе пасадка

 

Асноўны фронт работ разгарнуўся ў межах аўтамабільных дарог рэспубліканскага падпарадкавання. Як расказалі ў Нясвіжскім райвыканкаме, за дзесяць дзён было высаджана звыш адзінаццаці тысяч саджанцаў, і гэта работа будзе працягнута. Наступнымі месцамі пасадкі выбраны тэрыторыі абапал трасы  М1 і ўчасткі хуткасных адрэзкаў дарог вакол Нясвіжа.

Трэба зазначыць, што работы па добраўпарадкаванні і азеляненні праводзіліся з дапамогай і пад пільнай увагай спецыялістаў Нясвіжскага доследнага лясніцтва ДЛГУ «Клецкі лясгас». Акрамя іх у высадцы дрэў і кустарнікаў прынялі ўдзел супрацоўнікі раённага выканаўчага камітэта, работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі і іншых прадпрыемстваў і ўстаноў раёна.

Дзмітрый ЯШЧАНКА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!