Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 7 °C

З народнай скарбонкі

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 03.11.2017

.Гні дрэва, пакуль маладое, вучы  дзіця, пакуль  малое.

.Выбірай жонку не ў карагодзе, а ў агародзе.

.Еш паменей, пражывеш  паболей.

.За чужой шчакой зуб не баліць.

.Іскру тушы да пажару, напасць  адвядзі  да ўдару.

.Калі зубоў не стала, дык і арэхаў прынеслі.

.Хто малым незадаволены, той і большага не варты.

.Лажыся з курамі, уставай  з пеўнямі.



.Не ўкусіўшы горкага, не пазнаеш і салодкага.

.Ад прыветлівых  слоў  язык не адсохне.

.Больш смейся, забудзь пра дрэннае.

.Не трымай таго, хто адыходзіць, не адкідай тое, што прыходзіць.

.Шануй тое, што ёсць, не глядзі на іншых, у каго болей. Дзякуй  Богу за тое, што ён табе даў, і ён дасць болей.

.Наша жыццё падобна жалезу: калі выкарыстоўваць яго для справы, яно сціраецца. А калі не рабіць нічога — ржавее. Калі ў цябе ёсць мэта, не спыняйся па дарозе да яе. І не кідай палкай на сабаку, які брэша, ідзі смела па вызначаным шляху.

.Калі скажуць, што ваш поезд пайшоў, не засмучайцеся. У вас у  рэзерве ёсць самалёт, машына.

.Дрэнны чалавек не можа думаць пра іншых добра.

 

Крупінкі народнай мудрасці збірала  Раіса ХВІР,

г. Нясвіж.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!