Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 6 °C

“Поспех будзе, калі не ленавацца”

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 17.11.2017

35 гадоў вадзіцельскага стажу ў Васіля Шарапы. Шчыруе ён у адкрытым акцыянерным таварыстве “Новае жыццё”. Пра сябе Васіль Васільевіч кажа: “Дзе нарадзіўся, там і згадзіўся”. Пасля службы ў войску вярнуўся ў родную гаспадарку, пачаў працаваць механізатарам, затым вадзіцелем. Яго, як вопытнага, спрактыкаванага работніка, сёння ў акцыянерным таварыстве цэняць і паважаюць. На сёлетніх раённых дажынках ён быў узнагароджаны Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта.



1057

Вядома, за дзясяткі гадоў Васілю Шарапу давялося папрацаваць на рознай тэхніцы. Апошнім часам кіруе аўтамабілем “Газэль”, а два гады таму атрымаў яшчэ і новенькі бартавы МАЗ. На сваіх аўтамашынах перавозіць разнастайныя грузы — ад запчастак да будаўнічых матэрыялаў. Рэйсы бываюць у розныя куточкі краіны. Пры гэтым, якое б заданне Васілю Васільевічу ні даручалася — усё зробіць якасна і аператыўна. Працаваць, што называецца, на вынік ён умее. Вось і падчас уборачных кампаній таксама вызначаецца. На працягу апошніх гадоў дзесяці ў гарачую пару садзіцца за штурвал камбайна КЗС-10. Сёлета экіпаж Васіля Шарапы намалаціў 1519,4 тоны збожжа і гэта — другі вынік па гаспадарцы. Зразумела, такому поспеху шмат у чым спрыялі вопыт і прафесійнае майстэрства, адказнае стаўленне да справы.

— Ды і калі тэхніка спраўная, то і заданне выканаеш, а то і перавыканаеш, — упэўнены Васіль Васільевіч. — За тэхнічным станам яе трэба сачыць пільна, адразу ліквідоў-ваць дробныя непаладкі, каб потым не прастойваць на рамонце. Поспех будзе, калі не будзеш ленавацца!

Аксана ГРОХ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!