“Сельская газета” апублікавала вынікі работы жывёлаводаў рэспублікі за студзень — верасень 2017 года.
Па прадуктыўнасці дойнага статка Нясвіжскі раён па-ранейшаму лідзіруе. Сярэдні надой малака на 1 фуражную карову ў нас дасягнуў 5845 кг. На другім месцы — Гродзенскі раён (5705 кг). На трэцім — Дзяржынскі (5551 кг). Толькі ў сямі раёнах краіны сярэдні надой малака ад каровы перавысіў 5 тысяч кілаграмаў. У 26-і раёнах (з усіх 118-і) гэты паказчык перавысіў 4 тысячы кг. Па рэспубліцы ён склаў 3811 кг, па Мінскай вобласці — 4015 кг (трэцяе месца пасля Брэсцкай і Гродзенскай абласцей).
Па таварнасці малака (90,7 %) мы сёлета на шостым месцы ў вобласці. Наперадзе ідзе Дзяржынскі раён (91 %), за ім — Барысаўскі і Смалявіцкі (па 90,9 %). Па вобласці таварнасць малака складае 89,9 %. А самая высокая яна ў Пінскім і Магілёўскім раёнах (па 92,4 %).
Першае месца ў рэспубліцы працаўнікі фермаў нашага раёна ўтрымліваюць і па сярэднясутачнай прывазе буйной рагатай жывёлы (787 г). Затым ідуць Брэсцкі раён (775 г) і Гродзенскі (746 г). Сутачную прывагу больш за 700 грамаў маюць 11 раёнаў краіны, 600 г і больш — 30. Сярэдняя па рэспубліцы складае 597 г, па Мінскай вобласці — 620 г.
Па сярэднясутачных прывагах свіней на вырошчванні і адкорме Нясвіжскі раён знаходзіцца на 12-м месцы ў рэспубліцы (708 г). Самыя высокія паказчыкі ў Любанскім (911 г), Пінскім (881 г), Чашніцкім (865 г), Валожынскім (835 г) раёнах. Па краіне гэта лічба раўняецца 591 граму, па Мінскай вобласці — 630 грамам.
Падрыхтавала Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.