Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 5 °C

Адно пытанне і шмат адказаў

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 29.12.2017

Група з 12 жанчын прысутнічала на семінары, прысвечаным умацаванню адносін са сваімі мужамі. Жанчынам задалі пытанне: «Ці вы кахаеце свайго мужа?» Усе жанчыны паднялі рукі.

Тады ў іх спыталі: «Калі апошні раз вы сказалі вашаму мужу, што кахаеце яго?» Некаторыя жанчыны адказалі — сёння, некаторыя — учора, а некаторыя не змаглі ўспомніць. Тады жанчын папрасілі ўзяць свае мабільныя тэлефоны і накіраваць сваім мужам наступны тэкст: «Я кахаю цябе, дарагі».



Затым ім сказалі абмяняцца тэлефонамі і прачытаць услых адказы на кожнае паведамленне.  Калі вы былі жанатыя хоць некаторы час, вы зразумееце, што атрыманыя адказы з’яўляюцца ўзорамі сапраўднай мужчын-скай шчырасці.

  1. Хто гэта? Што за жарты?
  2. Гэй, маці маіх дзяцей, ты захварэла ці што?
  3. І я таксама кахаю цябе… Што здарылася?
  4. Што на гэты раз? Зноў пахвастала аўтамабіль?
  5. Я не разумею, пра што гэта ты?
  6. Што яшчэ ты начвэрыла?
  7. Ты ўпэўненая, што пішаш іменна мне?
  8. Не цягні гуму, проста скажы, колькі табе трэба.
  9. Ці мне гэта мроіцца?
  10. Калі не скажаш, каму напісала гэту СМСку, камусьці з нас не жыць!
  11. Я думаў, мы дамовіліся, што ты не будзеш піць на працягу дня.
  12. Няўжо твая маці сабралася прыехаць да нас?

З англійскага гумару пераклаў Ігнась АДАМСКІ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!