Група з 12 жанчын прысутнічала на семінары, прысвечаным умацаванню адносін са сваімі мужамі. Жанчынам задалі пытанне: «Ці вы кахаеце свайго мужа?» Усе жанчыны паднялі рукі.
Тады ў іх спыталі: «Калі апошні раз вы сказалі вашаму мужу, што кахаеце яго?» Некаторыя жанчыны адказалі — сёння, некаторыя — учора, а некаторыя не змаглі ўспомніць. Тады жанчын папрасілі ўзяць свае мабільныя тэлефоны і накіраваць сваім мужам наступны тэкст: «Я кахаю цябе, дарагі».
Затым ім сказалі абмяняцца тэлефонамі і прачытаць услых адказы на кожнае паведамленне. Калі вы былі жанатыя хоць некаторы час, вы зразумееце, што атрыманыя адказы з’яўляюцца ўзорамі сапраўднай мужчын-скай шчырасці.
- Хто гэта? Што за жарты?
- Гэй, маці маіх дзяцей, ты захварэла ці што?
- І я таксама кахаю цябе… Што здарылася?
- Што на гэты раз? Зноў пахвастала аўтамабіль?
- Я не разумею, пра што гэта ты?
- Што яшчэ ты начвэрыла?
- Ты ўпэўненая, што пішаш іменна мне?
- Не цягні гуму, проста скажы, колькі табе трэба.
- Ці мне гэта мроіцца?
- Калі не скажаш, каму напісала гэту СМСку, камусьці з нас не жыць!
- Я думаў, мы дамовіліся, што ты не будзеш піць на працягу дня.
- Няўжо твая маці сабралася прыехаць да нас?
З англійскага гумару пераклаў Ігнась АДАМСКІ.