Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 14 °C

Да ведама

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Урадам прынята рашэнне аб пераносе рабочых дзён у 2018 го-дзе. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 29 лістапада 2017 года нумар 903. Згодна з дакументам, рабочыя дні ў 2018 годзе пераносяцца з аўторка 2 студзеня на суботу 20 студзеня; з пятніцы 9 сакавіка на суботу 3 сакавіка; з панядзелка 16 красавіка на суботу 14 красавіка; з панядзелка 30 красавіка на суботу 28 красавіка. Акрамя таго, прадугледжаны перанос рабочых дзён з панядзелка 2 ліпеня на суботу 7 ліпеня; з панядзелка 24 снежня на суботу 22 снежня; з панядзелка 31 снежня на суботу 29 снежня. Арганізацыям прадастаўлена права з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) пераносіць рабочыя дні ў іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!