Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 12 °C

Для турыстаў і не толькі

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Ні для каго не сакрэт, што Нясвіж — адзін з самых папулярных у турыстычным плане гарадоў Беларусі. Дзякуючы супрацоўніцтву раёна з ЮНЕСКА і ўдзелу ў праграме садзейнічання пераходу Рэспублікі Беларусь да “зялёнай эканомікі”, якая фінансіруецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН, у мінулым годзе Нясвіж атрымаў у падарунак электробус, 26 веласіпедаў і дзве велапаркоўкі.



Сёлета па гэтай жа праграме горад атрымаў 10 веламабіляў, яшчэ 23 веласіпеды і — у пачатку снежня — 5 сігвеяў (на фота), якія таксама будуць прапаноўвацца напракат у наступным годзе.

Увогуле ж за турыстычны сезон мінулага года (з мая па кастрычнік) на электробусе было праведзена 36 платных экскурсій “Радзівілаўскі парк — захавальнік старадаўніх легенд”. 120 раз здзяйсняўся пракат веласіпедаў. З мэтай рэкламы “зялёнага” транспарту адбылося 46 бясплатных экскурсій на электробусе для навучэнцаў устаноў адукацыі, жыхароў і гасцей горада, прайшло 4 велапрабегі. Сёлета за турыстычны сезон на электробусе было праведзена ўжо 278 экскурсій, у некалькі разоў вырасла колькасць чалавек, якія скарысталіся пракатам веласіпедаў і веламабіляў. Працягваецца і рэкламаванне “зялёнага” транспарту — для гэтага адбылося 20 бясплатных экскурсій на электробусе і тры велапрабегі.

У наступным годзе даведацца шмат цікавага аб нясвіжскіх парках турысты змогуць пры дапамозе 20 аўдыёгідаў на трох мовах.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!