Да канца снежня ў салоне-галерэі “Скарбніца” будзе працаваць выстава “Натхненне” нясвіжскай мастачкі Іны Кухарчык. На ёй прадстаўлены карціны ў тэхніцы кропкавага жывапісу і пастэлі. Цудоўна выпісаныя жаночыя твары, кветкі і пейзажы кожны па-свойму зачароўваюць гледача і надоўга прыцягваюць яго ўвагу.
Іна Анатольеўна ў 2000-м годзе закончыла Нясвіжскі каледж імя Якуба Коласа па спецыяльнасці “пачатковая адукацыя” са спецыялізацыяй кіраўніка гуртка (студыі) выяўленчага мастацтва, у 2010-м — Баранавіцкі дзяржуніверсітэт. Зараз вучыць дзяцей бачыць, адчуваць і ствараць прыгажосць на занятках аб’яднанняў па інтарэсах раённага цэнтра дзіцячай творчасці, і, мяркуючы па ўсім, яе выхаванцам ёсць чаму павучыцца ў свайго таленавітага педагога.
“НН”.