Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 5 °C

Дэлегацыя Нясвіжскага раёна прыняла ўдзел у свяце ў Палацы Рэспублiкi

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 17.01.2018

15 студзеня 1938 года першая сесія Вярхоўнага Савета СССР прыняла пастанову “Аб змяненні і дапаўненні артыкулаў Канстытуцыі СССР “Аб увядзенні ў БССР абласнога адміністрацыйнага дзялення”. У Беларусі былі створаны першыя вобласці: Віцебская, Гомельская, Мінская, Магілёўская і Палеская (існавала да 1954 года). Да гэтага тэрыторыя рэспублікі падзялялася на губерні, а з 1924 года — на акругі.



Дэлегацыя Нясвіжскага раёна перад ад’ездам на ўрачыстасць у Мінск

Нясвіжскі раён, як і ўся Заходняя Беларусь, да 1939 года ўваходзіў у склад польскай дзяржавы. А пасля ўваходжання ў БССР і СССР быў у саставе Баранавіцкай вобласці. І толькі ў 1954 годзе наш раён аднеслі да Мінскай вобласці. З таго часу гісторыя Нясвіжчыны непарыўна звязана з гісторыяй сталічнага рэгіёна, больш таго — раён уносіць велізарны ўклад у развіццё Міншчыны.

І вось у панядзелак, 15 студзеня,  у Палацы Рэспублікі ў Мінску адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 80-годдзю з дня  ўтварэння Мінскай вобласці. Сярод запрошаных на яго была  дэлегацыя Нясвіжскага раёна на чале са старшынёй райвыканкама Іванам Крупко. У яе склад увайшлі ветэраны  вытворчасці, якія шмат зрабілі для ўмацавання эканомікі і сацыяльнай сферы раёна, правафланговыя  працоўнага фронту сённяшніх дзён, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, прадстаўнікі райвыканкама. Сярод дэлегатаў — ардэнаносцы, заслужаныя работнікі ў сваіх сферах дзейнасці, людзі, чыя добрасумленная праца дзеля дабрабыту Айчыны адзначана медалямі. У іх ліку — заслужаныя работнікі сельскай гаспадаркі Беларусі Мікалай Радаман, кавалер ордэна Айчыны ІІІ ступені, старшыня СВК “Агракамбінат Сноў”, яго намеснік Уладзімір Бабёр, узнагароджаны ордэнамі “Знак Пашаны” і Пашаны, дырэктар ААТ “Гарадзея” Мікалай Салавей, узнагароджаны ордэнам Пашаны, былы дырэктар ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” Людміла Гутнік, былы дырэктар саўгаса “Друцкаўшчызна” Міхаіл Касцюкевіч; лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР слесар ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” Міхаіл Чырко, кавалер ордэна “Знак Пашаны”, і намеснік дырэктара гатай жа арганізацыі Іосіф Шыдлоўскі, кавалер ордэна Працоўнай Славы ІІІ ступені; кавалер ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга былы брыгадзір ААТ “Лань-Нясвіж” Міхаіл Глебаў; кавалер ордэна Працоўнай Славы ІІІ ступені Тамара Распатнюк, якая працуе зараз кладаўшчыком ДП “ЭБ “Свеклавічная”; заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь былы начальнік аддзела культуры райвыканкама Леаніда Віхрова і іншыя.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!