Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 7 °C

«Даўно на пенсіі, але пра мяне памятаюць». Як Вера Мікалаеўна ездзiла ў Мiнск на свята

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 17.01.2018

Вера Мікалаеўна БАБОК, жыхарка вёскі Аношкі, былая даярка ААТ “Новае жыццё”:

— З вялікай радасцю паехала на гэтае свята. Я даўно на пенсіі, але пра мяне памятаюць, і гэта вельмі прыемна. Маё працоўнае сталенне пачыналася ў далёкія 50-я гады, калі ішло станаўленне калектыўнай гаспадаркі. А было яно няпростым. Спачатку я працавала ў паляводчай брыгадзе, а тады вельмі шмат работы даводзілася выконваць жаночым рукам.



Затым 27 гадоў была даяркай. Першыя дванаццаць — на МТФ “Казлы”. Ферма знаходзілася больш чым за тры кіламетры ад дома — у вёсцы Коханавічы. Тры разы на дзень даводзілася хадзіць пешшу на дойку і з дойкі. Гэта цяпер даярак возяць аўтобусам. І выхадныя дні яны маюць рэгулярна. Раней жа такога не было. Спачатку мы даілі кароў уручную. Цяжкая гэта справа — усё-такі ў групе было 16 кароў. Потым даенне стала машынным, групы павялічыліся да 28 галоў. Калі пабудавалі новую малочную ферму ў вёсцы Малаеды, я перайшла на яе — так стала бліжэй да дома. Справы ладзіліся. За год на адну фуражную карову надойвала больш чым 5000 кілаграмаў малака. На той час гэта быў даволі высокі паказчык. За добрасумленную працу мяне тройчы ўзнагароджвалі ордэнамі: у 1973 годзе — “Знак Пашаны”, у 1977 г. — ордэнам Працоўнай Славы ІІІ ступені, у 1982 г. — ордэнам Працоўнай Славы ІІ ступені. У 70-х гадах, калі яшчэ працавала ў Казлах,  ездзіла ў     Маскву на Выстаўку дасягненняў народнай гаспадаркі СССР.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!