Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 9 °C

Заслужылі прыгожае свята

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Яўгенія Іванаўна Кудрук, прараб філіяла КУП “Мінскаблдарбуд”-“ДРБУ № 168”:

— Жыхары Міншчыны заслужылі такое прыгожае свята. Мы многа і цяжка працавалі, асабліва складана мне было ў пачатку працоўнага шляху. Нават у не самы просты час мы, дарожнікі, рабілі ўсё магчымае, каб людзям у вясковых населеных пунктах Нясвіжскага раёна жылося лепш. І зараз мы старанна абслугоўваем аўтадарогі, робім ямачны рамонт, абразаем дрэвы, зімой чысцім дарогі і пасыпаем іх пяском, каб не было слізка. У красавіку бягучага года  я буду адзначаць 40-гадовы працоўны юбілей. За чатыры 10-годдзі сумленнай працы мяне неаднаразова ўзнагароджвалі ганаровымі граматамі КУП “Мінскаблдарбуд” і Нясвіжскага райвыканкама, маю нагрудны знак Міністэрства транспарту і камунікацый “Ганаровы дарожнік Беларусі” ІІ ступені, з’яўляюся ветэранам працы КУП “Мінскаблдарбуд”. А артысты ў мінскім Палацы Рэспублікі добра  папрацавалі для нас 15 студзеня  і падарылі нам прыгожы незабыўны канцэрт.



Вольга МАРЧАНКА.

Фота Соф’і ЛЮБАНЕЦ і Наталлі ЕРМАШЭНКА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!