Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 5 °C

Гавораць удзельнікі ўрачыстага сходу, прысвечанага юбілею Міншчыны

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 26.01.2018

Праца даяркі прывяла  ў Палац  Рэспублікі

Хрысціна Баляславаўна ЖДАНЮК, былы аператар машыннага даення СВК “Агракамбінат Сноў”:

— Аб тым, што мяне  за-прасілі на мерапрыемства, прысвечанае 80-годдзю Мінскай вобласці, мне паведаміў намеснік старшыні нашай гаспадаркі па ідэалагічнай  рабоце, старшыня прафкама  Уладзімір Слабко. Ён жа нас з Нінай Міхайлаўнай Зарожнай даставіў у Нясвіж, адкуль дэлегацыя паехала ў Мінск арганізавана. Ён і забраў нас вечарам з райцэнтра. Зразумела, што было прыемна. Паездка вельмі спадабалася. Упершыню пабывала ў Палацы Рэспублікі. Паглядзела дастойны канцэрт. Мы, радавыя калгасніцы, знаходзіліся побач з кіраўніцтвам раёна, сельгасарганізацый і іншых прадпрыемстваў і арганізацый, побач з прадстаўнікамі адукацыі і культуры. І гэта сведчыць аб тым, што ў раёне і вобласці, ды і ва ўсей краіне паважаюць простага чалавека.



Даяркай я пачала працаваць пасля заканчэння  сярэдняй школы ў калгасе  “Шлях камунізму” Стаўбцоўскага раёна, адкуль родам. У 1976 годзе з мужам  і дзецьмі пераехалі на Нясвіжчыну, у тадышні калгас імя Калініна. Увесь час працавала аператарам машыннага даення  на малочнатаварнай ферме “Новы Сноў”. У той час там жа працавала мама сённяшняга кіраўніка СВК “Агракамбінат Сноў” Людміла Мікалаеўна Радаман, узнагароджаная ордэнам Дружбы народаў, а таксама Людміла Аляксандраўна Русінава, Вольга Казіміраўна Урублеўская… Разам пераадольвалі цяжкасці, разам змагаліся за высокія  надоі малака. Мой стаж — 35 гадоў. Добрасумленная праца была адзначана ў 1985 годзе ордэнам Працоўнай Славы ІІІ ступені. Я некалькі разоў удзельнічала ў Выстаўцы  дасягненняў народнай гаспадаркі СССР у Маскве, атрымала  на ёй два залатыя, сярэбраны і бронзавы медалі.

“Адчуваю  ўвагу і павагу”

Ніна Міхайлаўна ЗАРОЖНАЯ, былы аператар машыннага  даення СВК “Агракамбінат Сноў”:

— Падчас мерапрыемства я з задавальненнем паглядзела  відэафільм, а таксама  цудоўны канцэрт — усе артысты  знакамітыя, на заканчэнне спяваў кіраўнік ансамбля “Сябры” Анатоль Ярмоленка. Вельмі добрае атрымалася мерапрыемства. Дзякуй, што нас, пенсіянераў, паважаюць і запрашаюць вось на такія святы. Значыць, нездарма некалі цяжка працавалі, напружваліся. Адчуваем увагу з боку дзяржавы, з боку праўлення гаспадаркі.

Мінская вобласць існуе і развіваецца 80 гадоў. Мне самой праз год будзе столькі ж. І з іх 48 гадоў працавала ў жывёлагадоўлі. Спачатку 14-гадовай дзяўчынкай пайшла на свінаферму “Хвоева” калгаса імя Калініна (у сваёй роднай вёсцы). Засталася без мамы, таму і  давялося працаваць. Пасля, у 1959-м, перай-шла на малочнатаварную ферму “Дольны Сноў”, якой аддала 42 гады. Хоць і цяжка было працаваць, спачатку ўсё рабілі ўручную, надоі ў маёй групе былі высокімі. За гэта ў 1976 годзе ўзнагародзілі ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, а ў 1988-м — ордэнам Дружбы народаў. Маю 4 сярэбраныя  і 1 бронзавы медалі ВДНГ СССР,  знакі “Пераможца сацыялістыячнага спаборніцтва”, Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР.

Разам са мной на ферме шчыравалі даяркі, імёны якіх таксама хочацца зараз прывесці. Гэта Галіна Георгіеўна Бруй, Святлана Аляксандраўна Нікіціна (ёй я перадала сваю групу, калі выйшла на пенсію), Людміла Пятроўна Агапкіна, Марыя Іванаўна Рацкевіч і іншыя.

Цяпер я — дома, адпачываю, гляджу тэлевізар, гуляю па вуліцы, даглядаю свойскую птушку, хаджу ў магазіны. Мне, як ганаровай калгасніцы, выдаюць талоны на малако, да пенсіі гаспадарка да-плачвае штомесячна дзве базавыя велічыні. Гэта адчувальная падтрымка для пенсіянераў. І ў доме цяпло і камфорт: вада і газ — у хаце, што для пажылога чалавека вельмі важна.

На здымку: Хрысціна Баляславаўна Жданюк і Ніна Міхайлаўна Зарожная з СВК “Агракамбінат Сноў”.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!