Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 8 °C

Пад строгі кантроль — сістэму вытворчасці і абароту лякарстваў

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 31.01.2018

Адпаведнае даручэнне Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў, наведваючы фармпрадпрыемства «Мінскінтэркапс».

«Поўнасцю павінна быць створана ў бягучым годзе ў першым паўгоддзі манапалізаваная сістэма — поўнасцю празрыстая і падкантрольная вам — сістэма вытворчасці і рэалізацыі лекавых тавараў: і айчынных, і імпартных», — даручыў Прэзідэнт адказным за гэту сферу чыноўнікам.



Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, сістэма ў гэтай сферы павінна быць выбудавана па аналогіі з вытворчасцю, абаротам і імпартам алкагольнай або тытунёвай прадукцыі. «Я не гавару, што вы цэны будзеце ўстанаўліваць, яшчэ штосьці, але вы поўнасцю возьмеце пад кантроль усе гэтыя працэсы ў краіне па вытворчасці, продажах унутры і імпарце звонку. Усё трэба ўзяць пад кантроль», — падкрэсліў беларускі лідар. Прэ-зідэнт звярнуў увагу, што абарот лякарстваў, магчыма, трэба кантраляваць нават больш строга, чым алкагольнай або тытунёвай прадукцыі. «Якую вы схему прапануеце мне ў першым паўгоддзі, гэта я пагляджу ўжо. Тут нам жартаваць няма чаго», — рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка. Ён даручыў у перспектыве дасягнуць парытэту па аб’ёмах паставак лекавых сродкаў на экспарт і ўнутраны рынак Беларусі. «Нам трэба выходзіць на суадносіны 50/50, і ў той жа час, каб айчынны рынак рос», — сказаў беларускі лідар. Як далажылі Кіраўніку дзяржавы, у мінулым годзе на экспарт беларускія вытворцы адправілі лекавых сродкаў на суму каля $150 млн. Пры гэтым усяго за 2017 год, паводле папярэдняй ацэнкі, выраблена фармпрадукцыі на            Br1 млрд., што складае ў эквіваленце больш як $500 млн.

Прэзідэнт цікавіўся аб’ёмамі вытворчасці айчынных лякарстваў, функцыянаваннем галіны ў цэлым, існуючай працэдурай закупкі імпартных лекавых сродкаў, станам канкурэнтнага асяроддзя. Аляксандру Лукашэнку падрабязна далажылі аб рабоце холдынга «Белфармпрам» і прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у яго склад, аб выкананні даручэнняў па развіцці фармацэўтычнай прамысловасці і забеспячэнні ўнутранага рынку айчыннымі лекавымі сродкамі. Абмяркоўвалася рэалізацыя інвестпраектаў па мадэр-нізацыі фармпрамысловасці, у тым ліку на прадпрыемстве «Мінскінтэркапс», фінансава-эканамічны стан і перспектывы развіцця галіны.

Прэзідэнт азнаёміўся з найноўшымі медпрэпаратамі, якія вырабляюцца на айчынных прадпрыемствах, наведаў вытворчыя ўчасткі «Мінскінтэркапса», лабараторыі кантролю якасці лякарстваў.

Міністэрства аховы здароўя вядзе планамерную работу па мадэрнізацыі і тэхнічным перааснашчэнні фармацэўтычных вытворчасцей, асваенні новых вытворчасцей імпартазамяшчальных лекавых сродкаў. У 2012—2017 гадах зарэгістравана і асвоена вытворчасць 776 новых лекавых сродкаў, завершана 30 праектаў агульным коштам $250 млн. (прыцягнута больш за $56 млн. прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове). Айчынныя фармпрадпрыемствы актыўна працуюць і на рынках замежных краін.  Цяпер зарэгістравана больш за 1,5 тыс. гандлёвых назваў беларускіх лякарстваў, якія даюць магчымасць эфектыўна лячыць практычна ўсе асноўныя захворванні — анкалагічныя, цукровы дыябет, сардэчна-сасудзістыя, туберкулёз.

blr.belta.by.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!