Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 10 °C

Дзень выбараў стаў асаблівым днём для сям’і Андрэя і Алены Марозавых

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 4

Сённяшні дзень — асаблівы для сям’і Андрэя і Алены Марозавых, таму што менавіта сёння Алена Віктараўна з раніцы пачала прымаць віншаванні з юбілейным днём нараджэння. Са святочным настроем яны і накіраваліся на Садовы выбарчы ўчастак №4, дзе прынялі ўдзел у галасаванні, ўзяўшы з сабой малодшага з дзяцей — сына Арцёма.

[metaslider id=»48863″]

Сам Андрэй Віктаравіч, дарэчы, — кандыдат у дэпутаты раённага Савета дэпутатаў па гэтаму ж участку, ваенны камісар Нясвіжскага і Капыльскага раёнаў, да выбараў заўсёды ставіцца сур’ёзна і лічыць, што ўдзел у іх — грамадзянскі абавязак кожнага свядомага чалавека.



— Выбары — гэта доказ таго, што кожны дзеяздольны  чалавек, які дасягнуў пэўнага ўзросту, можа аказаць давер таму, хто ў стане дастойна, на яго думку, прадставіць інтарэсы сваіх землякоў. Выбары — гэта наш удзел у кіраванні краінай праз выяўленне сваёй грамадзянскай адказнасці, — адзначыў ён  у нашай гутарцы.

Андрэй Віктаравіч таксама падзяліўся з карэспандэнтам “НН” тым, што пры выбары кандыдата ў абласны Свет дэпутатаў яго сям’я з упэўненасцю прагаласавала за Людмілу Вітко, таму што яна — малады, але граматны і ўжо дастаткова вопытны кіраўнік, актыўны, мэтанакіраваны чалавек, які мае канструктыўны погляд на жыццё, і, мяркуючы па ўсім, і да сваіх дэпутацкіх абавязкаў будзе ставіцца з такім жа маладым запалам і ўласцівай ёй адказнасцю.

На выбары сям’я Марозавых невыпадкова ўзяла з сабой малодшага сына Арцёма, якому зараз — 12 гадоў.

— Няхай прывыкае да грамадзянскай адказнасці, — гаворыць бацька. — Глядзіць, як адбываюцца выбары. Не заўважыш, як праляціць час, і яму самому прыйдзецца выбіраць.

А сваім малодшым сынам шматдзетная сям’я Марозавых (у Арцёма — дзве старэйшыя сястры) сапраўды можа ганарыцца: у свае 12 гадоў ён ужо праяўляе сябе як хоць і зусім юны, але дастаткова сур’ёзны і адказны чалавек: добра вучыцца ў Нясвіжскай гімназіі, займаецца плаваннем у ДЮСШ, і ўжо радуе бацькоў і трэнера добрымі вынікамі. Так, на спаборніцтвах у Стоўбцах, якія праходзілі 10 лютага, ён выканаў нарматыў другога дарослага разраду, а ў гэты чацвер на спаборніцтвах па выкананні нарматываў фізічнай падрыхтаванасці, што праходзілі ў Салігорску, паказаў лепшы вынік у камандзе. Гэта напэўна стала яшчэ адным падарункам да юбілею яго маме і дадатковай нагодай для святочнага настрою ўсім яго родным.

І, безумоўна, будучыню краіны было, ёсць і будзе каму выбіраць!

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!