Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 7 °C

1 апреля — пасха по календарю католической конфесии. Поздравления к празднику

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 1

Уважаемые  жители Несвижского района,

верующие католической конфессии!

От всей души поздравляем вас со светлым Христовым Воскресением!

Это самый светлый и добрый христианский праздник — праздник надежды, весны и духовного возрождения. Он имеет большое значение не только для верующих, но и для всех, кто дорожит многовековыми духовными традициями, своей историей и культурой. Этот день сближает людей разных национальностей и религий, напоминая о милосердии и любви к ближним. Он помогает нам осознать значение самых главных жизненных ценностей — мира, согласия и добрососедства.



Пусть он войдет в ваши дома с миром, наполнит ваши сердца искренней радостью общения с родными и близкими людьми! Ведь именно в этот день мы встречаемся с самыми любимыми, чтобы за праздничным столом пожелать друг другу счастья, здоровья и благополучия.

Пусть великий праздник Воскресения Христова воодушевит вас на новые начинания и хорошие дела, принесёт благополучие и счастье в ваши дома, придаст силы для новых трудов. Искренне желаем вам крепкого здоровья, успехов, счастья и добра!

Несвижский районный исполнительный комитет.

Несвижский районный Совет депутатов.

 

 

Умілаваныя ў Хрысце

Пану Браты і Сёстры!

Дарагія несвіжане

 і жыхары раёна!

Як кожны год, Велікодныя святы напаўняюць радасцю нашыя сэрцы. Мы ўвесь час нанова перажываем найважнейшую праўду хрысціянскай веры: Хрыстос Уваскрос! У Яго муках, пакутах і смерці на крыжы Бог аб’явіў нам таямніцу сваёй бясконцай любові да кожнага чалавека. Моц гэтай любові мы бачым ва Уваскрэсенні, калі Адзінародны Божы Сын перамагае смерць і адорвае нас паўнатой новага жыцця.

Ва ўрачыстасць Уваскрэсення Пана я жадаю ўсім вам, дарагія вернікі, глыбокай веры. Няхай яе святло дапамагае вам адкрываць сэнс усяго, што сустракаецца на вашым шляху, а таксама распазнаваць прысутнасць Уваскрослага Хрыста ў слове Добрай Навіны, у ласцы Божай і ў асобе іншага чалавека.

Няхай Езус Хрыстус адорвае вас сваімі шчодрымі дарамі і робіць здольнымі даваць сведчанне сваім штодзённым жыццём, дзелячыся з бліжнімі радасцю Евангелля.

Няхай Найсвяцейшая Маці выпрошвае для вас ласку вернага і адважнага імкнення за Уваскрослым Хрыстом па дарозе веры, надзеі і любові.

Жадаю ўсім бласлаўлёных, поўных радасці і спакою, апрамененых надзеяй свят Уваскрэсення Пана! Гэтыя пажаданні хачу шчыра адрасаваць не толькі каталікам і іншым хрыс-ціянам, якія святкуюць Хрыстова Уваскрэсенне 1 красавіка, але і хрысціянам, якія будуць святкаваць гэта Свята праз тыдзень.

Хрыстос Уваскрос!!! Сапраўды Уваскрос!!!

Пробашч Рымска-Каталіцкай парафіі Божага Цела ў Нясвіжы,

дэкан Нясвіжскага дэканата, ксёндз-канонік Пётр Шарко.

 

Паважаныя жыхары Нясвіжчыны, вернікі каталіцкай канфесіі!

Сарэчна віншую вас з надыхо-дзячым святам — Уваскрэсеннем Хрыстовым па календары каталіцкай канфесіі.

Жадаю, каб да гэтага светлага свята вы ўсе прыйшлі з мірам і супакоем у сэрцах, каб у вашых дамах панавалі лад і любоў, узаемаразуменне і дабрабыт. Няхай поспех спадарожнічае ўсім вашым пачынанням, здзяйсняюцца спадзяванні і збываюцца самыя запаветныя мары!

Мікалай Радаман, член Савета рэспублікі Нацыянальнага

сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня праўлення

СВК “Агракамбінат Сноў”.

 

Паважаныя вернікі, прыхаджане

Каталіцкага касцёла!

Віншую вас са светлым Днём Уваскрэсення Хрыстова — святам, якое ў беларусаў здаўна мае назву Вялікдзень. Жадаю вам добрага здароўя,  моцнай веры і аптымізму, выдатнага настрою, належнага жыццёвага дабрабыту.

Няхай у кожным доме пануе дух дабрыні, узаемаразумення, ладу і згоды, сапраўднай хрысціянскай любові!

Алена АНІСІМ,

дэпутат Палаты

прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

 

Паважаныя

хрысціяне-католікі Нясвіжчыны!

Шчыра і сардэчна віншую вас з самым найвялікшым хрысціянскім святам — Вялікаднем, святам Уваскрэсення Хрыстова!

Гэты радасны дзень вельмі значны для кожнага з нас. Ён нараджае ў сэрцы самыя добрыя пачуцці, дапамагае забыць паўсядзённыя клопаты, натхняе нас да жыцця ў паўнаце Божай любові і любові да бліжняга.

Я жадаю вам, каб прамяністае святло Вялікадня  адарыла цяплом  і здароўем кожны дом, кожную сям’ю, каб  велічная  пасхальная радасць жыла ў вашых сэрцах, дапамагала  дастойна ісці шляхам добрых учынкаў, міласэрнай дапамогі і павагі адзін да аднаго.  Хрыстос  Уваскрос!

Людміла ВІТКО,
дэпутат Мінскага абласнога

Савета дэпутатаў,

дырэктар Нясвіжскай  цэнтральнай раённай бібліятэкі.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!