Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 4 °C

Пераможцы конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы за 2017 год атрымалі грашовыя прэміі

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 30.03.2018

Скончыўся штогадовы агляд-конкурс на лепшую арганізацыю работы па ахове працы на тэрыторыі Нясвіжскага раёна. Камісіяй па ахове працы райвыканкама разгледжаны матэрыялы, прадстаўленыя прадпрыемствамі і арганізацыямі раёна.

Пераможцы агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы: А.Д. Шыркавец, намеснік генеральнага дырэктара СП ТАА «Фармлэнд», А.Г. Жук, дырэктар УП «Нясвіжская ЖКГ», А.В. Уласевіч, дырэктар ААТ «Лань-Нясвіж»



У мэтах актывізацыі работы па ахове працы, павышэння зацікаўленасці арганізацый у стварэнні здаровых і бяспечных умоў працы, якія забяспечваюць захаванне жыцця і здароўя работнікаў у працэсе працоўнай дзейнасці, выканання заканадаўства аб ахове працы, прафілактыкі вытворчага траўматызму рашэннем райвыканкама ад 27.12.2007 г. № 1840 была зацверджана Інструкцыя аб правядзенні штогадовага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы на тэрыторыі Нясвіжскага раёна.

Асноўнымі задачамі агляду-конкурсу з’яўляюцца ўдасканаленне сістэм кіравання аховай працы ў арганізацыях, забеспячэнне захавання кіраўнікамі, працоўнымі калектывамі арганізацый заканадаўства аб ахове працы, прадухіленне вытворчага траўматызму, ліквідацыя прычын, якія выклікаюць аварыі, траўматызм, захворванне і гібель людзей на вытворчасці, прапаганда аховы працы і распаўсюджванне перадавога вопыту работы па паляпшэнні ўмоў і аховы працы, павышэнне культуры вытворчасці, інфармаванне работнікаў аб стане ўмоў і аховы працы, вытворчым траўматызме, прафесійнай захваральнасці, прафілактычных мерах па ахове працы. Вынікі агляду-конкурсу падведзены на пасяджэнні райвыканкама.

Пераможцамі конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы за 2017 год на тэрыторыі Нясвіжскага раёна сталі ўнітарнае прадпрыемства «Нясвіжская ЖКГ» (дырэктар А.Г. Жук) з прысваеннем 1 месца і ўзнагароджаннем грашовай прэміяй у памеры 30 базавых велічынь (735 рублёў), сумеснае прадпрыемства таварыства з абмежаванай адказнасцю «Фармлэнд» (дырэктар А.С. Кароль) з прысваеннем 2 месца і ўзнагароджаннем грашовай прэміяй у памеры 20 базавых велічынь (490 рублёў), адкрытае акцыянернае таварыства «Лань-Нясвіж» (дырэктар А.В. Уласевіч) з прысваеннем 3 месца і ўзнагароджаннем грашовай прэміяй у памеры 10 базавых велічынь (245 рублёў).

Узнагароды пераможцам уручыў старшыня Нясвіжскага райвыканкама Генадзь Салавей.

Абвешчана правядзенне чарговага штогадовага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы на тэрыторыі Нясвіжскага раёна ў 2018 годзе.

Дзмітрый ЯШЧАНКА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!