Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 10 °C

Аляксандр Лукашэнка асабіста павіншаваў Уладзіміра Пуціна з перамогай на выбарах

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік беларускай дзяржавы яшчэ раз асабіста павіншаваў расійскага лідара з пераканаўчай перамогай на прэзідэнцкіх выбарах, што адбыліся 18 сакавіка. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што вынікі галасавання сведчаць аб падтрымцы абсалютнай большасцю расійскіх грамадзян курсу на ўмацаванне і развіццё краіны, узмацненне яе ўплыву на працэсы ў міжнароднай палітыцы; пажадаў Уладзіміру Пуціну новых значных здзяйсненняў у дзяржаўнай дзейнасці і выказаў упэўненасць, што традыцыйныя брацкія вузы народаў Беларусі і Расіі і ў далейшым будуць заставацца надзейным фундаментам у адносінах дзвюх краін, садзейнічаць развіццю ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва і росту дабрабыту.



Прэзідэнты таксама абмеркавалі графік будучых кантактаў на вышэйшым узроўні, перспектывы развіцця супрацоўніцтва ў інтэграцыйных фарматах. У прыватнасці, на парадку дня — правядзенне пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы. Бакі дамовіліся, што яно адбудзецца ў Мінску, тэрміны мерапрыемства будуць узгоднены ў рабочым парадку. Кіраўнікі дзяржаў закранулі актуальную тэматыку беларуска-расійскіх адносін, пытанні, якія патрабуюць першачарговай увагі, у тым ліку па лініі Еўразійскага эканамічнага саюза, у органах якога Расія старшынствуе ў 2018 годзе. Адзначана важнасць далейшых паслядоўных крокаў па ўдасканаленні шматбаковай работы ў гэтым інтэграцыйным аб’яднанні, у тым ліку зняцця існуючых бар’ераў і абмежаванняў.

blr.belta.by.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!