Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 11 °C

«Гарадзея»: што каштоўней вопыт старэйшых ці энтузіязм маладых?

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 24.03.2018

Дасягненні адкрытага акцыянернага таварыства “Гарадзея” вядомы далёка за межамі нашага раёна. Яны прызнаныя і ацэненыя на самым высокім узроўні. У лютым гэтага года, як мы паведамлялі, калектыў атрымаў Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і сертыфікат на аўтамабіль Geele Atlas — за значны ўклад у развіццё сельскагаспадарчай  галіны, за высокія паказчыкі гаспадарчай дзейнасці.



Для ацэнкі работы, згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15.01. 2018 г. № 26, браліся пэўныя эканамічныя паказчыкі — вынікі за 2016 год і 10 месяцаў 2017 года. У прыватнасці, прыбытак ад рэалізацыі прадукцыі (паслуг) у разліку на  адзін бала-гектар сельгасугоддзяў. У ААТ “Гарадзея” ён склаў 16,3 тысячы рублёў. Рэнтабельнасць продажу — 20,7 працэнта. Суадносіна тэмпу росту выручкі ад рэалізацыі прадукцыі на аднаго сярэднямесячнага  работніка да тэмпу росту намінальнай  сярэднямесячнай зарплаты — 1,20. Выручка ад рэалізацыі на аднаго сярэдняспісачнага работніка склала 57,7  тысячы рублёў, што на 32,3 % болей у параўнанні з папярэднім рубяжом. Улічваўся таксама тэмп зніжэння  пратэрмінаваных  фінансавых  абавязацельстваў. Абавязковымі ўмовамі з’яўляліся выплата заработнай платы ва ўстаноўленыя тэрміны і адсутнасць няшчасных выпадкаў са смяротным зыходам.

Дырэктар ААТ “гарадзея” Мікалай Салавей

І вось, па названых вышэй паказчыках ААТ “Гарадзея” набрала ў рэйтынгу балаў больш  за іншых і ў раёне, і ў вобласці. І прайшло на ўзнагароджванне Падзякай Прэзідэнта.

У канцы лютага ў таварыстве прайшоў справаздачны сход па выніках работы за 2017 г. Ён быў дваццатым для заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Беларусі, кавалера ордэна Пашаны дырэктара ААТ  Мікалая Салаўя. Што ж, Падзяка Прэзідэнта і аўтамабіль  аказаліся прыемным падарункам да такога працоўнага юбілею, адзнакай за клопаты, самааддачу і высокую адказнасць за справу.

 

 

“Можна капаць зямлю па абавязку. А можна гэта рабіць з-за любові да яе. Рабочы дзень на вёсцы пачынаецца да ўсходу сонца і заканчваецца пад зоркамі. Зямлі  трэба аддаць столькі часу і сіл, колькі яна патрабуе. Затое потым аддзячыць спаўна…”

Мікалай САЛАВЕЙ,

дырэктар ААТ “Гарадзея”.

 

 

Як жа спрацавалі гарадзейцы летась? Рост аб’ёмаў вытворчасці  валавой прадукцыі дасягнуў 105,8 працэнта да ўзроўню папярэдняга  года. Акцыянернае таварыства атрымала 2329 тысяч рублёў прыбытку — гэта значна болей, чым у папярэднім годзе. Рэнтабельнасць ад рэалізацыі тавараў склала 19,6 %, а была 16,5 %. Рэнтабельнасць малака давялі  да 33,6 % (была 27,8 %), рэнтабельнасць мяса — 5,7 % (была 0,6 %).

Памочнік начальніка
комплексу “Студзёнкі” Наталля Броцман

Дыспетчар Марыя Трухан працуе ў гэтым сельгас-
прадпрыемстве 28 гадоў

Нядрэнна выглядаюць і абсалютныя лічбы. Валавы намалот збожжавых пасля дапрацоўкі склаў 9851 тону (плюс 1768 тон да паказчыка папярэдняга года), ураджайнасць — 59,4 ц/га (+9,8 ц/га). Гаспадарка першай прыступіла  да продажу збожжа дзяржаве. Паспяхова выканала дзяржзаказ, адправіўшы ў яе засекі 3728 тон — больш за іншыя сельгаспрадпрыемствы раёна. Хочацца  адразу ж назваць і лепшых камбайнераў, хто асабліва ўмее цаніць кожную хвіліну, чыя бездакорная праца на ніве — добры прыклад для многіх. Першае месца  ў спаборніцтве на жніве заняў старшы камбайнер Андрэй Баран. Ён на камбайне “Лексіён-580” намалаціў 1922,7 тоны збожжа. На другім месцы — старшы камбайнер Георгій Ліхута, які на камбайне “Лексіён-480” занёс на свой рахунак 1807,4 тоны зерня. Увайшоў у тройку і Міхаіл Мураўёў. Ён на КЗС-1218 намалаціў 1653,7 тоны. У лік пераможцаў абласнога спаборніцтва на жніве-2017 выйшаў старшы аператар збожжасушыльнага комплексу Іван Яцкевіч, які прасушыў каля 11 тысяч зерня. Дарэчы, Іван Міхайлавіч сем разоў лідзіраваў у абласным спаборніцтве.

Аператары па дарошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы комплексу “Студзёнкі” Надзея Краўчэня, Вераніка Хішчанка, Валянціна Чыгілава,
Таццяна Касмовіч, Інэса Лагунова, Надзея Абрамовіч і Вольга Курыла

Ветэрынарны ўрач МТФ “Вялікая Лысіца”
Сюзанна Казарэдава

Нядрэнна ўрадзілі  цукровыя буракі. Іх сабралі 23136 тон, што на 1938 тон болей, чым было ў папярэднім годзе. Ураджайнасць салодкага кораня  дасягнула 602,5 ц/га — на 46,1 ц/га болей за 2016-ы год.

У жывёлагадоўлі таксама дабіліся пэўных зрухаў. Так,  валавая вытворчасць малака дасягнула 9995,7 тоны, тэмп росту склаў 103 %. Надой на адну фуражную карову давялі да  8459 кілаграмаў, прыба-віўшы 34 кілаграмы. Самая высокая  малочная прадуктыўнасць — у групе аператара машыннага даення Галіны Пазняк з фермы  “Вялікая Лы-сіца”. Яна атрымала  па 9245 кг, прыбавіўшы ў параўнанні з 2016-м годам 325  кілаграмаў. Па 9030 кілаграмаў надаіла на карову  Наталля Скакуноўская з фермы  “Копцеўшчына”. Надой на карову ў групе Святланы Абрамовіч — 8887 кг, у Алены Рыкаванавай — 8617 кг.

Вялікую ўвагу тут надаюць якасці малака. “Экстрай” яго здалі летась 98,7 %, гэта на 4,3 % болей, чым у папярэднім годзе.

Вытворчасць (вырошчванне) мяса склала 2300,2 тоны. Таксама болей, чым год таму. Сярэднясутачную прывагу на дарошчванні і адкорме буйной рагатай  жывёлы давялі да 882 грамаў. Аператар  па доглядзе бычкоў першага  перыяду (на дарошчванні) Надзея Краўчэня да-білася сярэднясутачнай прывагі  кожнага свайго гадаванца ў 1006 грамаў. У аператара Андрэя Мішчанкі кожны бык на адкорме за суткі прыбаўляў у вазе па  940 грамаў.

Сапраўдных працаўнікоў у гаспадарцы  шмат. Іх паважаюць, імі ганарацца. Касцяк складаюць вопытныя спецыялісты і рабочыя. Пачынаючы з 2004 года, тут традыцыйна прысвойваюць званні заслужаных і ганаровых работнікаў гаспадаркі тым, хто добрасумленна  адпрацаваў адпаведна больш за 20 і 25 гадоў. Заахвочваюць грашовымі прэміямі, падарункамі, а тым, хто ідзе на заслужаны адпачынак, уручаюць сертыфікаты. Напрыклад, сёлета на справаздачным сходзе  прыгожа правялі на заслужаны адпачынак заатэхніка-селекцыя-нера і лабаранта па сумяшчальніцтве Франчэску Кобусь, якая амаль 50 гадоў адпрацавала ў гэтым сельгас-прадпрыемстве.

— Было вельмі хораша! Хвалююча, — расказвала мне потым пра сход Франчэска Вячаславаўна. — Уручылі кветкі, торт і сертыфікат на пэўную суму грошай. Набыла за іх добры тэлевізар.

— Не сумна дома сядзець пасля столькіх гадоў запатрабаванасці?

— А я не сумую. У царкву хаджу. Дыванкі вяжу. Курэй даглядаю. Хутка градкі пойдуць…

— Справу сваю перадалі ў на-дзейныя рукі?

— Так. Дзяўчаты добрыя.

28 гадоў працуе ў гаспадарцы старшым  дыспетчарам Марыя Трухан. У вадзіцеля Вікенція Гурына — амаль 40-гадовы стаж. Сёлета на раённым злёце перадавікоў ён быў узнагароджаны Ганаровай граматай Мінсельгасхарчу.

— Ірына Гурына, Святлана Касмовіч, Сяргей Бука, Алена Ламака… Усе гэтыя людзі — падмурак, на такіх, як яны, трымаецца любое прадпрыемства, — за гэтымі словамі дырэктара Мікалая Салаўя — яго жаданне паказаць дасягненні гаспадаркі не столькі праз сухія лічбы, колькі — праз людзей, іх працавітасць, адданасць прафесіі, справе і, зразумела, падкрэсліць: іх у калектыве цэняць і паважаюць.

Ветэранам вытворчасці ёсць каму перадаваць свой вопыт і веды. У “Гарадзеі” шмат моладзі. Ва ўзросце да 31 года працуюць 83 чалавекі. Гэта 27 працэнтаў ад працуючых у сельгаспрадпрыемстве. Напрыклад, летась узялі на работу двух маладых аграномаў і інжынера з вышэйшай адукацыяй. Сёлета — двух заатэхнікаў. Мікалай Аляксандравіч Салавей сам ездзіць у вышэйшыя  навучальныя ўстановы, раіцца з дэканамі факультэтаў. Выбіраюць паспяховых студэнтаў. Стараюцца зацікавіць маладых добрымі жыллёвымі ўмовамі. У мінулым годзе прыехаў на працу Віктар Казека. Пры-значылі інжынерам працаёмкіх працэсаў. Далі яго сям’і  катэдж у пасёлку Новагарадзейскі. Маладога спецыяліста  Арцёма Гардзейчыка ўзялі галоўным заатэхнікам, вы-дзелілі пакой у інтэрнаце. Пакоем у інтэрнаце забяспечаны і выпускнік Гродзенскага аграрнага ўніверсітэта, галоўны аграном Аляксандр Антончык. Адпрацаваўшы абавязковыя пасля  размеркавання два гады, засталася ў гаспадарцы Валянціна Шарапа. Цяпер яна — галоўны  эканаміст. Атрымала аднапакаёвую кватэру. Будучы студэнт-кай сельгасакадэміі, пяць месяцаў праходзіла ў “Гарадзеі” практыку Кацярына Сачэк. Ёй спадабалася тут, вярнулася на працу з мужам, стала заатэхнікам-селекцыянерам. Іх сям’і выдзелілі 2-пакаёвую кватэру акцыянернага  таварыства ў пасёлку  цукровага камбіната…

Працаваць у “Гарадзеі” і складана, і цікава. Складана — таму што  высокія патрабаванні, высока ставіцца планка, якую трэба ўзяць. Цікава — таму што вытворчасць мадэрнізуецца, навінкі захапляюць, прымушаюць усіх ісці ў нагу з часам. Так, у Вялікай Лысіцы на новай ферме кароў дояць робаты. На МТФ “Копцеўшчына” асвоена даільная сістэма “Манарэйка”. Сярод апошніх новаўвядзенняў — рэканструкцыя  на ферме “Копцеўшчына” памяшканняў для  бычкоў другога перыяду. Перавялі жывёлу з рашотак на мяккую падсцілку. Змаглі паставіць на вулічнае ўтрыманне 1700 галоў, дабавіўшы 600. Знізіліся затраты на іх  — вырасла рэнтабельнасць  ялавічыны.

Шмат працуюць з кармамі. Раней закладвалі 11 тысяч тон сенажу, апошнія два гады — па 20 тысяч тон. Павысілі якасць кармоў, што прынесла свой плён. Замест 45500 тон сенажу і сіласу зрасходавалі 43 тысячы тон, хаця пагалоўе вырасла і аб’ёмы вытворчасці прадукцыі павялічыліся. І калі ў 2016 годзе на 1 цэнтнер прывагі буйной  рагатай жывёлы было зрасходавана 6,6 цэнтнера кармавых адзінак, то летась — 6,3 цэнтнера. Як бачна, намаганні маюць аддачу.

Яшчэ трэба адзначыць, што ў “Гарадзеі” — вельмі высокая шчыльнасць жывёлы на сто гектараў сельгасугоддзяў (190 галоў, а летась было 183 галавы). Гэта ўскладвае пэўныя дадатковыя абавязкі: каб мець дастаткова высакаякаснага корму, трэба  павышаць выхад кармавых культур з адзінкі плошчы, строга захоўваць тэхналогію нарыхтоўкі кармоў.

Шукаюць рэзервы, уключаюць іх у тэхналагічны ланцужок. Гэта складана, клапатліва, адказна. Але ж яно таго варта.

Шмат дапамагае вяскоўцам сістэматычнае супрацоўніцтва з вучонымі Нацыянальнай  акадэміі навук па пытаннях паляпшэння селекцыі і вырошчвання  неабходных кармоў для жывёлагадоўлі.

У планах калектыву ААТ “Гарадзея”  на 2018 год — далейшае павелічэнне аб’ёмаў прадукцыі, павышэнне эканамічнай эфектыўнасці гаспадарання. Напрыклад, валавую вытворчасць малака  трэба давесці да 10304 тон. А гэта значыць, і ў селекцыйнай рабоце, і ў корманарыхтоўцы, і ў чалавечым фактары неабходна далей раскрываць рэзервы, выкарыстоўваць іх і рухацца наперад. Тое ж — і ў раслінаводстве. Не за гарамі — вясновая пасяўная. Механізатары належным чынам падрыхтавалі  тэхніку, якая выйдзе ў поле. Поўным ходам  нарыхтоўваюць арганічныя ўгнаенні. Хлебаробы дбаюць пра новы ўраджай.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота Анатоля БАСАВА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!