Меню
Курс $  3.26 | €  3.55 | ₽100  3.53 |
Погода 6 °C

Прайшлі справаздачныя канцэрты. Узнагародамі рознага ўзроўню былі адзначаны лепшыя з лепшых

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Справаздачнымі канцэртамі завяршылі 2017-ы і пачалі 2018-ы год установы культуры раёна. Лепшыя  нумары мастацкай  самадзейнасці прысвяцілі артысты роднай Нясвіжчыне, яе людзям — працавітым, адказным і апантаным сваёй любімай справай. Не забыліся павіншаваць  юбіляраў, паказаць новыя стрункі творчасці народных умельцаў. У многіх установах, напрыклад, у Ланскім сельскім доме культуры, па традыцыі аб’ядналі маладыя сем’і, якія з задавальненнем прынялі ўдзел у конкурснай  праграме.



Парадавала тое, што мерапрыемствы такога кшталту падтрымліваюць родныя, знаёмыя, а таксама кіраўніцтва  і прафсаюзы сельгаспрадпрыемстваў, сельскія выканаўчыя  камітэты.

На кожным такім справаздачным  мерапрыемстве ў раёне пабывалі  прадстаўнікі раённага цэнтра культуры, прафсаюзныя лідары. Была праведзена вялікая работа. Акрэслены новыя планы. Лепшыя набыткі занеслі ў сцэнарый VІІ раённага фестывалю аматарскай творчасці “Дзверы талентаў шчыра адчыняем”. А ў нядзелю Нясвіжскі раённы цэнтр культуры звінеў гарачымі апладысментамі гля-дзельнай залы, узрываўся яркімі  феерверкамі вакальных і харэаграфічных нумароў.

Сваё майстэрства дэманстравалі  людзі самых  розных прафесій і самыя маленькія артысты, для якіх дэбют запомніцца добразычлівай публікай і асляпляльнымі сафітамі сцэны.

У гэты дзень па традыцыі ўзнагародамі рознага ўзроўню былі адзначаны лепшыя з лепшых.

Спонсарамі свята выступілі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Нясвіжскага райвыканкама, райкамы прафсаюзаў работнікаў АПК і работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму, а таксама Нясвіжскае раённае аб’яднанне арганізацый прафсаюзаў.

(Больш фота — у друкаваным нумары «НН»).

Іна ВАСІЛЕВІЧ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!