Меню
Курс $  3.27 | €  3.51 | ₽100  3.56 |
Погода 13 °C

Сталі вядомыя пераможцы інтэлектуальнай гульні “Кубак Старога замка-2018”

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 13.04.2018

У Тэатральнай зале Нясвіжскага палацавага ансамбля прайшла інтэлектуальная гульня “Кубак Старога замка-2018”. Тэмай для інтэлектуальных спаборніцтваў сталі “Вядомыя беларусы”. Гульня была праведзена выхаванцамі клуба ЮНЕСКА “Кліо” з ліку навучэнцаў Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа, якія ўжо не першы год дапамагаюць музею-запаведніку ў правядзенні падобных мерапрыемстваў. Будучыя спецыялісты ў галіне турыстычнай дзейнасці на працягу трох тыдняў працавалі над сцэнарыем гульні і мультымедыйнай прэзентацыяй, падбіралі цікавыя пытанні.



Фота 1

Удзельнікамі інтэлектуальных баталій сталі вучні восьмых і дзявятых класаў дзяржаўных устаноў адукацыі з Нясвіжскага, Слуцкага і Капыльскага раёнаў.

У выніку ва ўпартай барацьбе перамагла каманда “Легас” Нясвіжскай гімназіі (фота 1). Другое месца заняла каманда “Кадэты” Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча (фота 2), трэцяй стала каманда “Пілігрымы” СШ № 3 г. Нясвіжа.

Усе ўдзельнікі інтэлектуальнай гульні “Кубак Старога замка-2018” былі ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі падарункамі, атрымалі шмат цікавых уражанняў ад  экскурсіі па замку.

Фота 2

Вячаслаў МАЗАЛЕЎСКІ,

старшы навуковы супрацоўнік НГКМЗ “Нясвіж”.

Фота Іны ВАСІЛЕВІЧ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!