Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 14 °C

Не лянуйцеся абкасіць сваю тэрыторыю. Будзе прыгажэй

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Роўна падстрыжаныя зялёныя газоны, на якіх зрэдку раскіданы туі, дзе — каланавідныя свечкамі цягнуцца ўгару, дзе — разлапістыя сцелюцца пры зямлі.  Прыгожыя кусцікі вечназялёнага самшыту. Купкі невялікіх дрэў. Месцамі ў гэтую стрыманую, стыльную прыгажосць урываецца шматколернасць кветак…



Нашы двары, прыдамавыя тэрыторыі, сядзі-бы ўсё больш і больш набываюць еўрапейскі выгляд.

Але, на жаль, побач з чысцінёй, парадкам і прыгажосцю не-не ды сустракаюцца факты безгаспадарчасці, абыякавасці, неахайнасці, калі людзі не саромеюцца, не адчуваюць адказнасці за тое, што каля іх веснічак і плоту не прыбрана, не скошаны трава і пустазелле. У прадстаўнікоў ЖКГ я пацікавілася, на якіх вуліцах райцэнтра больш за ўсё кідаюцца ў вочы неабкошаныя прыватныя ўчасткі. Назвалі: 1 Мая, Дзяржынскага, Шымко. І падкрэслілі: сустракаюцца і на іншых. “Экскурсія” па вуліцы 1 Мая пацвердзіла: так, ёсць дбайныя гаспадары ці гаспадыні, а ёсць — не вельмі акуратныя. У адных газоны паміж тратуарам і плотам пакошаны, або там створаны клумбы і пасаджаны кветкі. У іншых — дзікая трава вымахала так, што дастае да аканіц, і састаў яе такі багаты, хоць батаніку вывучай. Выспелі дзьмухаўцы і на газоне каля плоту, што агароджвае тэрыторыю арганізацыі. Думаю, няма патрэбы прыводзіць тут канкрэтныя адрасы. Няхай кожны выйдзе за сваю брамку і кіне гаспадарскім вокам…

Да таго ж, трэба ўтрымліваць у належным стане і тэрыторыю самой сядзібы, каб не было на ёй зараснікаў чартапалоху, лебяды, крапівы, палыну ці можа яшчэ і баршчэўніку.

Тое ж датычыць і сельскіх населеных пунктаў. Калі ранішнюю цішыню парушае натужны гук трымера, значыць, увішны сусед узяўся “прычэсваць” участак. Але ёсць і такія сядзібы, дзе за абкошванне даводзіцца брацца сельвыканкамам. Ёсць гаспадары, якія актыўна наводзяць парадак. А ёсць і такія, што чакаюць, калі за іх гэта зробіць хтосьці. Спажывальніцтва, спадзяванні толькі на іншых (на сельсавет, на гаспадарку), маўляў, “вы павінны” — гэта не тыя адносіны, якія зараз наладж-ваюцца ў нашым грамадстве. Патрабаванні іншыя. Як наконт таго, каб самому ўзяць у рукі касу, сякеру, лапату ці шуфель, венік — і прыбрацца?

«НН».

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!