Стаў вядомы расклад Дзён культуры ў гарадскім парку

Раённы цэнтр культуры запрашае аматараў добрага адпачынку 27 мая ў 15.00 на адкрыццё сельскіх Дзён культуры ў гарадскім парку.
Там вас будзе чакаць канцэртная праграма “Траецкае гулянне — для ўсіх замілаванне!” з удзелам народнага ансамбля песні “Ланская бяседа” і клубнага аб’яднання “Ланскія гаспадынькі” Ланскага СДК, а таксама выстава народнай творчасці “Шчыра лета запрашае, калектыў наш усіх вітае”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.