У салоне-галерэі “Скарбніца” адкрылася выстава жывапісу мастачкі з Мінска Лады Булло “Іранічны нацюрморт”. На ёй сабраны карціны, на якіх навакольны свет паказаны ў самых розных і часта нечаканых праяўленнях — ад вельмі нават рэалістычных пяшчотных кветак да загадкавых хвалістых ліній, якія хутчэй адлюстроўваюць не сам прадмет, а пачуццё, якое ён выклікае. Прыходзьце і ўпэўніцеся ў гэтым самі.
Выстава будзе дзейнічаць у салоне-галерэі “Скарбніца” да канца ліпеня.