Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.51 |
Погода 3 °C

Камбайнеры Нясвіжчыны на жніўным полі перайшлі экватар

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 30.07.2018

Гэта адбылося ўвечары 28 ліпеня. А ўжо на раніцу 30-га ў раёне было зжата  58,8 працэнта пасеваў збожжавых, гэта 13206,4 гектара. У тым ліку 78 % убралі ў ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі”, 73 % у ДП “ЭБ “Свеклавічная”, 71 % — у ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”, 68 % — у ААТ “Гарадзея”, па 65 % — у СВК “Агракамбінат Сноў” і ЗАТ “1 Мая”.



За дзень, 29 ліпеня, сярэдняя прыбаўка па раёне дасягнула 7,3 %, у т.л. у “Свеклавічнай” — 11,7 %, у ААТ “17 Верасня” — 11 %.

Агульны валавы намалот склаў 61436,5 тоны пры  ўраджайнасці 46,5 ц/га. Самая  высокая аддача гектара ў ААТ “Новае жыццё” — 84,2 цэнтнера, у “Агракамбінаце Сноў” — 78,9, у ААТ “Грыцкевічы” — 71,2 цэнтнера.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!