Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 4 °C

Надрукаванае застанецца

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 29.08.2018

Прагрэс даў нам магчымасць больш друкаваць, чытаць, ведаць. А былі часы, калі на стварэнне адной кнігі патрэбны былі гады. І гэта была зусім другая кніга.

Вы толькі ўявіце сабе хоць адну старонку старадаўняга рукапісу. Ужо сама папера выклікае захапленне, прыгожыя прапісныя літары, аздобленыя цудоўнымі ўзорамі, фарбы і чарніла, што не страцілі колеру за стагоддзі. Багатыя вокладкі кніг упрыгожваліся рознымі ўзорамі з золата ці серабра, выкладваліся каштоўнымі камянямі, перламі, барвоваю эмаллю. Адна такая вокладка — цэлы скарб. Але вяршыняй творчасці з’яўляецца тонкая, мастацкая, ювелірная праца пісараў, гравіроўшчыкаў, мастакоў. І вельмі прыемна, што гэтыя шэдэўры беларусы збераглі, захавалі і мы маем магчымасць звярнуцца да напісанага.



Вось ужо 25 год у нашай краіне адзначаецца Дзень беларускага пісьменства. Гэта — унікальная падзея. Яна па праву ўвайшла ў шэраг найбольш пазнавальных і шанаваных у нашай краіне свят, прадугледжвае паказ гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі, адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай нашага народа. Традыцыйна свята праходзіць у першую нядзелю верасня ў гарадах, што пакінулі найбольшы след у гісторыі пісьменства і кнігавыдавецкай справы нашай краіны. У іх ліку быў і наш родны Нясвіж.

Дзень беларускага пісьменства дае магчымасць усім удзельнікам і гасцям свята пазнаёміц-ца з багатай і разнастайнай беларускай культурай. Шматлікія цікавыя мерапрыемствы чакаюць наведвальнікаў музеяў, кнігарняў, бібліятэк.

З задавальненнем прыме ўдзел у свяце і Ланская інтэграваная сельская бібліятэка. Да ўвагі чытачоў падрыхтавана разгорнутая выстаўка даўнейшых кніг, старонкі часопісаў, фотаздымкі. Гэтая прапанова бу-дзе найбольш цікавай чытачам дарослага ўзросту, а вось дзяцей-школьнікаў і падлеткаў чакае пазнавальнае падарожжа ў гісторыю пісьменства і кнігадрукавання. Такую магчымасць дае новая пастаноўка лялечнага тэатра “Батлейка”. Галоўныя героі сышлі са старонак кнігі Анатоля Клышкі “Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга”. Вялікая ўвага звернута на тую працу, якую выконвалі стваральнікі кніг. У паказе прагучаць урыўкі з кніг Францыска Скарыны.

Падчас мерапрыемства чытачам будзе прапанавана напісаць і па-мастацку аформіць адну прапісную літару ў стылі скарынаўскіх часоў. Пераможцаў і ўдзельнікаў мерапрыемства чакаюць салодкія пачастункі ад калектыву “Ланскія гаспадыні” Ланскага сельскага дома культуры.

Алена ЖУК,

бібліятэкар I катэгорыі Ланскай

інтэграванай сельскай бібліятэкі.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!