Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.49 |
Погода 6 °C

Прэзідэнт Лукашэнка прыняў з дакладам кіраўніка Мінскай вобласці

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 03.08.2018

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў 31 ліпеня з дакладам старшыню Мінскага аблвыканкама Анатоля Ісачанку. У час сустрэчы абмяркоўваўся ход уборачнай кампаніі ў рэгіёне, развіццё мяса-малочнага комплексу і дарожнага будаўніцтва.

У першую чаргу Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, як праходзіць уборачная кампанія ў рэгіёне, паколькі вынікі Мінскай вобласці могуць расказаць аб сітуацыі ў краіне ў цэлым. «Мінск — усё ж такі гэта — паказальны рэгіён: ён знаходзіцца ў розных кліматычных умовах. Поўдзень ужо, напэўна, палавіну ўбраў, поўнач яшчэ, можа, толькі пачала ўборку — там ужо працэнтаў 15 — 20. Розныя кліматычныя ўмовы даюць сярэднія ўражанні па краіне наогул», — растлумачыў Аляксандр Лукашэнка. Асаблівую ўвагу Прэзідэнт звярнуў на збор збожжавых. «Што мы будзем мець? Зразумела, што збожжавыя не будуць настолькі ўраджайныя, як у мінулым, асабліва на поўдні. Дарэчы, на ўсходзе і поўначы, напэўна, і ў Мінскай вобласці, якраз сітуацыя іншая: дзе дажджы ішлі, там вельмі добрыя палі, добры ўраджай, — заўважыў Кіраўнік дзяржавы. — Думаю, нам трэба спадзявацца ў гэтым годзе — усё ж такі кукурузны год — на тое, што мы мільён тон кукурузы, а можа, і больш, збяром».



У час сустрэчы абмяркоўвалася развіццё мяса-малочнага комплексу ў Мінскай вобласці, праблематыка дарожнага будаўніцтва, а таксама іншыя актуальныя для рэгіёна пытанні. Як расказаў журналістам па выніках сустрэчы Анатоль Ісачанка, яго даклад датычыўся ў цэлым сацыяльна-эканамічнага развіцця даверанага яму рэгіёна, існуючых праблемных пытанняў. «Усе пытанні абмеркаваны. Былі атрыманы адказы, дадзены даручэнні», — адзначыў ён. Паводле слоў губернатара, асобна абмяркоўвалася развіццё Барысаўскага і Маладзечанскага раёнаў. «Такая ж увага, якая сёння ўдзяляецца Оршы, будзе ўдзелена Барысаву і Маладзечну», — дадаў Анатоль Ісачанка. Што датычыцца дарожнага будаўніцтва, размова ішла аб аснашчэнні прад-прыемстваў неабходнай тэхнікай, умацаванні іх матэрыяльна-тэхнічнай базы. «Кіраўнік дзяржавы даў даручэнне прапрацаваць пытанне аб пастаўцы лізінгавай тэхнікі так, як яна пастаўляецца арганізацыям сельскай і лясной гаспадаркі», — сказаў старшыня Мінаблвыканкама. Закраналіся ў час сустрэчы і пытанні арганізацыі пасажырскіх перавозак у Мінскай вобласці. «Тут трэба зрабіць усё, каб гэта было камфортна для людзей, каб да кожнай вёскі хадзіў аўтобус, каб было зручна і танна. Гэта самая галоўная задача», — падкрэсліў суразмоўца.

blr.belta.by.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!