Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 10 °C

Семінар ідэалагічных работнікаў

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Ідэологам час пераходзіць ад уздзеяння на аўдыторыю да ўзаемадзеяння з ёй.

Аб гэтым заявіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Жаўняк на семінары-практыкуме ідэалагічных работнікаў Мінскай вобласці.

«Нам трэба будзе абмеркаваць павышэнне якасці ідэалагічнай работы ў адносінах да лю-  дзей. Немагчыма ўжываць нейкія шаблоны ў той ці іншай сітуацыі, — адзначыў ён. — Толькі індывідуальны падыход, абавязкова з улікам пазіцыі кожнага чалавека, калектыву, арганізацыі, рэгіёна».



Уладзімір Жаўняк таксама звярнуў увагу на тое, што людзям стала неабыякава, у якім раёне яны жывуць, на якім прадпрыемстве працуюць. Чалавек сёння хоча не атрымліваць нейкія ўстаноўкі, а ўплываць на тыя ці іншыя рашэнні, мець інфармацыю аб тым, як яны прымаюцца і рэалізуюцца.

Семінар-практыкум ідэалагічных работнікаў Мінскай вобласці па актуальных пытаннях працы ў сучасных умовах прайшоў на базе ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі» ў Фаніпалі. У яго рамках удзельнікі азнаёміліся з работай прадпрыемства і выстаўкамі, у тым ліку з прэзентацыяй дзейнасці грамадскіх арганізацый прадпрыемства.

БелТА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!