Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 9 °C

ВУП расце хутчэй за прагноз

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

ВУП Беларусі расце хутчэй за прагноз, усе важнейшыя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця выконваюцца. Аб гэтым заявіў Прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў на пасяджэнні Савета Міністраў, дзе разглядаліся вынікі работы эканомікі Беларусі за першае паўгоддзе і меры па выкананні пастаўленых задач на 2018 год.



«У цэлым вынікі работы эканомікі ў першым паўгоддзі 2018 года пазітыўныя. Выконваюцца ўсе важнейшыя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця, зацверджаныя Кіраўніком дзяржавы. Сацыяльныя гарантыі дзяржавы насельніцтву выконваюцца. Захоўваецца даволі добрая дынаміка росту», — адзначыў Андрэй Кабякоў. Па тэмпе росту ВУП паказчык вышэйшы за прагноз — 104,5 працэнта пры прагнозе 102,8 працэнта. Ва ўсіх рэгіёнах адзначаецца рост валавога рэгіянальнага прадукту і прадукцыйнасці працы. Дадатны рэзультат і па ўсіх секцыях відаў эканамічнай дзейнасці. У апрацоўчай прамысловасці плюс 7,9 працэнта — рост забяспечваецца па ўсіх без выключэння 13 падсекцыях, у будаў-ніцтве — 7,5 працэнта, у гандлі (аптовым і рознічным) — 7,8 працэнта, у сельскай гаспадарцы і транспартнай дзейнасці — 3,9 працэнта і 3,7 працэнта адпаведна. Вытворчасць машын і абсталявання павялічылася на 19,2 працэнта, транспартных сродкаў — на 13,7 працэнта, прадукцыі дрэваапрацоўкі — на 14,8 працэнта, фармацэўтычнай прадукцыі — на 11,9 працэнта. Захоўваецца баланс у знешнім гандлі. Сальда па таварах і паслугах (за 5 месяцаў) дадатнае — плюс $310 млн., або 1,4 працэнта да ВУП. «Рэзультат крыху лепшы, чым у мінулым годзе, прычым ён атрыманы за кошт прыросту экспарту тавараў і паслуг, перш за ўсё ў краіны па-за СНД», — звярнуў увагу Андрэй Кабякоў. Акрамя экспарту энергетычных тавараў, у гэтыя краіны нарасцілі аб’ёмы экспарту трактароў, грузавых машын, шын, металапракату, мэблі і прадукцыі дрэваапрацоўкі, лакаў і фарбаў, ільняных тканін, тавараў малакаперапрацоўкі і іншых. Усяго экспарт тавараў і паслуг большы, чым за 5 месяцаў мінулага года, на $3 млрд. (плюс $2,4 млрд. — па таварах і $0,6 млрд. — па паслугах). Практычна палавіна прыросту экспарту тавараў сфарміравана за кошт росту фізічных аб’ёмаў. Нізкі ўзровень інфляцыі разам з іншымі мерамі макрабалансіроўкі даюць магчымасць зніжаць кошт крэдытных рэсурсаў для эканомікі. Стаўка рэфінансавання Нацбанка ў чэрвені зніжана да 10 працэнтаў гадавых. Новыя крэдыты для юрыдычных асоб у рублях (без уліку льготных) у чэрвені выдаваліся пад 11,3 працэнта гадавых.

Стабільнасць на валютным, крэдытна-дэпазітным і фінансавым рынках захоўваецца, давер да нацыянальнай валюты паступова расце. Тэрміновыя рублёвыя зберажэнні насельніцтва за першае паўгоддзе 2018 года павялічыліся на Br412 млн. Іх доля ў агульным аб’ёме зберажэнняў насельніцтва вырасла на 3 працэнтныя пункты. На ўнутраным валютным рынку за першае паўгоддзе сфарміравалася дадатнае сальда куплі-продажу валюты ў аб’ёме $320 млн. Насельніцтва на чыстай аснове прадало амаль $800 млн., юрыдычныя асобы купілі $480 млн. Андрэй Кабякоў нагадаў, што ўрад даручаў кіраўнікам прыняць меры па зніжэнні ставак па раней прыцягнутых крэдытах і змяненні валюты крэдытавання: «Недапушчальна, калі дзеючыя стаўкі па раней выдадзеных крэдытах значна перавышаюць бягучы ўзровень кошту крэдытных рэсурсаў. Больш таго, калі кампенсацыя працэнтаў па такіх крэдытах ажыццяўляецца за кошт бюджэту».

blr.belta.by.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!