Меню
Курс $  3.27 | €  3.51 | ₽100  3.58 |
Погода 14 °C

У гэту суботу запрашае Гранд кірмаш!

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 27.09.2018

Жыхароў і гасцей Нясвіжа Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» і Музычны Дом «Класіка» запрашаюць  на свята кірмашовае ў 20-30-я гг. мінулага стагоддзя. У такую суботу ў кожным мястэчку гудзіць кірмаш ад наведвальнікаў.  Мерапрыемства адбудзецца 29 верасня ў палацы Радзівілаў! Вас чакаюць сустрэча з Альбрэхтам Радзівілам, выступленні музыкаў, гульні, забавы, танцы і шмат розных сюрпрызаў.



У кірмашы будзе актыўна удзельнічаць Этнакрама “Рагна”, якая прывязе унікальныя аўтарскія вырабы звыш 40 беларускіх майстроў – сувеніры і падарункі ў беларускім традыцыйным стылі: кераміка, ўпрыгожванні, саламяныя рэчы, лазовыя прылады, вырабы ткацтва і з дрэва, металічныя ліццё і кованку, мыла і іншыя тавары для побыту і дабрабыту.

За смакату на кірмашы адказвае Свята роднай ежы “УСЁ СВАЁ”, якое гэтым разам едзе ў Нясвіж да Радзівілаў! Будзе сапраўднае восеньскае свята ўраджаю ад 20 фермераў і гастраэнтузіястаў са свежым хатнім хлебам, салам, агароднінай, незвычайнымі закаткамі, духмянымі супамі з гарбуза, вяленымі слівамі, травянымі гарбаткамі, сырамі, пасцілой і іншымі прысмакамі для дарослых і дзяцей!
Галоўным цвіком кірмашовай праграмы стане бадай што ўнікальнейшая сустрэча тэт-а-тэт гледачоў з самымі сапраўднымі драпежнымі птушкамі – філінам і сакаламі. Аніматары сакалінага двара кампаніі “Сокал Ў небе” правядуць майстар-класы, раскажуць пра сакаліную ахоту, пра амуніцыю для выхавання лоўчых птушак. Госці змогуць прайсці на тэрыторыю, пасадзіць любую з птушак (а іх будзе 5 – філін і чатыры сокалы) на сакальнічыю пальчатку, каб сфатаграфавацца. Усе птушкі прывучаныя да чалавека, яны бяспечныя, неагрэсіўныя. За музыку і танцы на кірмашы адказная капэла традыцыйнай музыкі «На таку». А Турыстычная кампанія «Віаполь» гатуе на кірмаш свае незвычайныя сюрпрызы і забавы для ўсіх жадаючых. І не забудзьце, што будзе вельмі добра і цікава для ўсіх нас, калі ў элементах сваёй вопраткі вы паўторыце моду 20-30-х гг. ХХ стагоддзя Заходняй Беларусі.
Гранд кірмаш адбудзецца ў цэнтральным двары Палаца. Пачатак у 10.00, заканчэнне — 19.00.
Уваход — 2 BYN.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!