Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 4 °C

Без двайных стандартаў

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 28.09.2018

Беларусь нацэлена на дыялог з усімі партнёрамі без націску і двайных стандартаў. Аб гэтым Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў, прымаючы даверчыя граматы паслоў замежных дзяржаў.

«Мы не робім выбару паміж Усходам і Захадам, імкнёмся выбудоўваць з усімі партнёрамі без выключэнняў раўнапраўныя палітычныя і ўзаемавыгадныя эканамічныя адносіны. Нацэлены на дыялог без націску і прымушэння, двайных стандартаў і ўмяшання ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў», — заявіў беларускі лідар.



«Беларусь — еўрапейская дзяржава, якая цэніць свой суверэнітэт і паслядоўна рэалізуе міралюбівую шматвектарную знешнюю палітыку. Нашы падыходы добра вядомы. Беларусы прыхільныя да свабоды і незалежнасці, адзінства і згоды, стварэння і прагрэсу», — сказаў Прэ-зідэнт. Кіраўнік дзяржавы пад-крэсліў, што, як перакананы праціўнік канфрантацыі і донар бяспекі ў рэгіёне, Беларусь выступае за вырашэнне канфліктаў выключна мірным шляхам і настойліва працуе над пашырэннем кола аднадумцаў. «Толькі аб’яднаўшы намаганні ў гэтым напрамку, можна забяспечыць нармальнае, камфортнае суіснаванне дзяржаў і доўгачаканы спакой. Менавіта гэтай логікай мы кіраваліся, калі прапанавалі пачаць новую шырокую дыскусію па праблеме еўрапейскай і міжнароднай бяспекі. Яна, па аналогіі з Хельсінкі, прызначана садзейнічаць вырашэнню супярэчнасцей, што назбіраліся, паміж дзяржавамі на шырокай прасторы Еўра-Атлантыкі і Еўразіі», — адзначыў беларускі лідар.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, у галіне эканамічных рэформ Беларусь выбрала шлях эвалюцыйных рыначных пераўтварэнняў, які выключае балючыя шокі для людзей. Дзякуючы сістэмным мерам па спрашчэнні адміністрацыйных працэдур, ліквідацыі празмерных бар’ераў і абмежаванняў удасканальваюцца ўмовы вядзення бізнесу і самарэалізацыі грамадзян. Пры гэтым рыначны пачатак у эканоміцы спалучаецца ў Беларусі з сацыяльна адказнай палітыкай. Значныя намаганні накіроўваюцца на забеспячэнне занятасці насельніцтва, даступнасці адукацыі, аховы здароўя, сацыяльных гарантый, на павышэнне іх узроўню.

blr.belta.by.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!