Меню
Курс $  3.25 | €  3.5 | ₽100  3.56 |
Погода 4 °C

Апошнія навіны АПК

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 31.10.2018

На фінішную прамую  выйшла ў сельгаспрадпрыемствах раёна  ўборка цукровых буракоў. Згодна з аператыўнай інфармацыяй райсельгасхарчу, па стане на 30 кастрычніка  засталося выкапаць карэнне на 307 гектарах. Убрана 94 % плошчы. Завяршылі копку ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”, СВК “Агракамбінат Сноў”, ААТ “Лань-Нясвіж”, ЗАТ “1 Мая”, ААТ “Гарадзея”, ДСГУ “Нясвіжская сортавыпрабавальная  станцыя” і РУП “Доследная  навуковая станцыя па цукровых бураках”.



На Гарадзейскі цукровы камбінат з гаспадарак раёна  адпраўлена больш за 208459 тон буракоў. У т.л. за дзень, 29  кастрычніка, — больш за 4360 тон.

 

Па стане на 30 кастрычніка ў гаспадарках раёна ўзнята амаль 15 з палавінай  тысячы гектараў зябліва — 77 % ад плана. 98 % неабходнай плошчы ўзаралі  механізатары ААТ “Новае жыццё”, па 91 % — СВК “Агракамбінат  Сноў” і ЗАТ “1 Мая”. А ДП “ЭБ “Свеклавічная” перавыканала  намечанае.

Вышэй сярэдняга па раёне гэты паказчык у ААТ “17 Верасня” (85 %), ААТ “Нясвіжскі  райаграсэрвіс” (83 %) і ДСГУ “Нясвіжская  сортавыпрабавальная станцыя” (82 %).

 

Ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах раёна поўным ходам уносяць арганічныя ўгнаенні пад яравую сяўбу 2019 года. Найбольшую іх колькасць атрымалі палеткі “Снова” (60 тыс. тон) і “Новага жыцця” (18 тыс. т).Па 13 тысяч тон мясцовых угнаенняў унеслі пад яравую сяўбу механізатары ААТ  “Нясвіжскія Астроўкі”,  “Грыцкевічы”, “Лань-Нясвіж” і ЗАТ “1 Мая”.

У цэлым па раёне на 30 кастрычніка было ўнесена 191 тыс. тон арганікі з 268 тысяч тон вывезеных.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!