Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 12 °C

“Аўдыенцыя” з трыма эпохамі: адкрылася выстава ў Вялікай выставачнай зале Палацавага ансамбля Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж”

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

У канцы снежня ў Вялікай выставачнай зале Палацавага ансамбля Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” адкрылася выстава пад сімвалічнай назвай “Аўдыенцыя”, на якой прадстаўлена звыш 70 арыгінальных работ ілюстратара, мастака-графіка, дацэнта кафедры графікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Паўла Татарнікава.   

З адкрыццём выставы яе аўтара і гледачоў павіншавалі дырэктар НГКМЗ “Нясвіж” Сяргей Клімаў, кандыдат мастацтвазнаўства, рэктар Бела-рускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Міхаіл Баразна, мастак-графік, дызайнер, старшыня секцыі графікі Беларускага саюза мастакоў Андрэй Басалыга, празаік, паэт і гісторык Уладзімір Арлоў, прафесар, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР Уладзімір Савіч.



Павел Татарнікаў нарадзiўся ў 1971 годзе ў гора-дзе Брэсце ў сям’i мастакоў. Скончыў Акадэмію мастацтваў. Цікавасць да гісторыі роднай краіны падштурхнула яго да стварэння вобразаў больш за 70 гістарычных асоб Беларусі. Ён таксама зрабіў мастацкія рэканструкцыі старажытных беларускіх гарадоў і праілюстраваў кнігу Уладзіміра  Арлова “Айчына. Маляўнічая гісторыя. Частка 1. Ад Рагнеды да Касцюшкі”, адна з прэзентацый якой  прайшла ў  2017 годзе  ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. У выданне ўвайшлі пазнавальныя, захапляльна напісаныя апавяданні з гісторыі Беларусі.

Талент Паўла Татарнікава як ілюстратара неаднаразова знаходзіў прызнанне на самых прэстыжных конкурсах: ён атрымаў Гран-пры Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі” і дзяржаўную прэмію Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры. Мастак таксама стаў адзіным беларусам, двойчы ўзнагароджаным “Залатым яблыкам” Браціслаў-скай біенале — галоўнай сусветнай падзеі сярод ілюстратараў дзіцячых і юнацкіх кніг. Яго рука надала рэальныя рысы героям Шэкспіра і Стывенсана, Дзюма і Андэрсана, кітайскага эпасу і “Слова пра паход Ігараў”, беларускіх казак і легенд. Па ілюстрацыях Паўла Татарнікава быў пастаўлены лялечны спектакль “Снежная каралева” ў Капенгагене. Ён удзельнічаў у мiжнародных i персанальных выставах у Беларусi, Літве, Польшчы, Расіi, Украiне, Сербii, Чэхii, Славакii, Германii, Аўстрыi, Iталii, Швейцарыi,Францыi,Вялiкабрытанii, ЗША, Японii, Тайванi.

Першыя гледачы выставы з цікавасцю ўглядаліся ў партрэты гістарычных асоб, знаёміліся з мастацка-гістарычнымі рэканструкцыямі панарам гарадоў і замкаў на тэрыторыі Беларусі (на фота), якія сталі своеасаблівым рэтраспектыўным аглядам трох эпох — Полацкага княства, Вя-лікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Не менш прыцягвала ўвагу і серыя ілюстрацый да кітайскай казкі “Стралок і дзесяць сонцаў” і да зборніка беларускіх казак “Залатая шарсцінка, срэбная павуцінка” — адной з самых шыкоўна аздобленых і выдадзеных у Беларусі кніг для дзяцей.

Тым, хто мае жаданне наведаць выставу, нагадаем, што яна будзе працаваць да 15 красавіка.

Даведкі па тэлефоне 2-46-67.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!