Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 5 °C

Любім санкі, цюбінг, лыжы… Як прайшло сямейнае спартыўнае свята “Снежныя забавы”

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Пост опубликован: 21.01.2019

У рамках акцыі “Міншчына спартыўная” ў мінулую нядзелю на Ратушнай плошчы горада прайшло сямейнае спартыўнае свята “Снежныя забавы”.

За перамогу змагаліся чатыры каманды — прадстаўнікі школ і гімназіі г. Нясвіжа. Для дзяцей і іх бацькоў спецыялісты цэнтра дзіцячай творчасці падрыхтавалі займальныя конкурсы з бегам, скачкамі, дзе яны змаглі праявіць свае спрыт і хуткасць, здольнасці да манеўравання і ўменне дзейнічаць у камандзе. Усе этапы займальнага спаборніцтва праходзілі ў напружанай барацьбе. Групы падтрымкі і гледачы ўважліва сачылі за ходам падзей і вельмі гучна “перажывалі”. Прыемна было бачыць вясёлых дарослых, якія забыліся, што такое ўзрост, і атрымлівалі задавальненне ад удзелу ў спаборніцтвах нароўні з дзецьмі, рабілі на памяць сэлфі з Дзядулем Марозам  і іншымі героямі.



— Сёння мы атрымалі неверагодны зарад бадзёрасці і аптымізму, — падзялілася сваімі ўражаннямі адна з удзельніц Вольга Слівец . — У спаборніцтвах прымалі ўдзел усёй сям’ёй — я, муж і наша Паліна, трэцякласніца першай сярэдняй школы. Падобныя мерапрыемствы, несумненна, робяць сям’ю больш дружнай і згуртаванай. У нас толькі станоўчыя эмоцыі. З мужам мы сябруем са спортам і вядзём здаровы лад жыцця, прывіваем гэта і сваёй дачцэ. Вечарамі ўсе разам катаемся на каньках, любім санкі, цюбінг, лыжы.

Падводзячы вынікі спаборніцтваў, намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму Нясвіжскага райвыканкама Святлана Шатрун адзначыла, што ўдзел сямейных каманд у свяце надае асаблівую значнасць мерапрыемству. А быць спартыўным, здаровым і актыўным модна ва ўсе часы.

У той дзень не было пераможцаў і прайграўшых. Салодкія падарункі ад арганізатараў былі ўручаны ўсім камандам.

Аксана ГРОХ.

 

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!